Актывістцы Аляксандры Васілевіч, якая сем гадоў жыве ў ЗША, патэлефанавалі з КДБ Гродна. 0,09% - такая доля апраўдальных прысудаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У Лідзе прызначылі новага раённага пракурора. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, што адбылося ў вобласці з 3 па 9 сакавіка.

Папаўненне спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў

  • TikTok-канал «FokusGrodno» (па рашэнні суда Ленінскага раёна Гродна ад 28 лютага),
  • Telegram-канал «МОЖЕЙКО/MAŽEJKA» (па рашэнні суда Ленінскага раёна Гродна ад 28 лютага),
  • Telegram-чат «MAŽEJKA chat» (па рашэнні суда Ленінскага раёна Гродна ад 28 лютага),
  • Старонка ў Instagram «Вадим Можейко» (па рашэнні суда Ленінскага раёна Гродна ад 28 лютага),
  • Старонка ў «ВКонтакте» «Вадим Можейко» (па рашэнні суда Ленінскага раёна Гродна ад 28 лютага),
  • Старонка ў Facebook «Вадим Можейко» (па рашэнні суда Ленінскага раёна Гродна ад 28 лютага),
  • Сторонка ў «Одноклассники» «Вадим Можейко» (па рашэнні суда Ленінскага раёна Гродна ад 28 лютага),
  • Instagram актывісткі з Гродна Юліі Сліўко (па рашэнні суда Нясвіжскага раёна ад 28 лютага),
  • Telegram-канал «Диаспоры Беларуси против войны Дзечат: dze.chat» (па рашэнні суда Ленінскага раёна Гродна ад 6 сакавіка),
  • Telegram-канал «Напильники» і іх візуальны матэрыял (па рашэнні суда Ленінскага раёна Гродна ад 6 сакавіка),
  • Telegram-канал «Хранители» (па рашэнні суда Ленінскага раёна Гродна ад 6 сакавіка),
  • Telegram-канал «Crimethlnc. Ex-Workers Collective» (па рашэнні суда Ленінскага раёна Гродна ад 6 сакавіка),
  • Чат у Telegram «Crimethlnc. Ex-Workers Collective Cha» і іх візуальны матэрыял (па рашэнні суда Ленінскага раёна Гродна ад 6 сакавіка),
  • Telegram-чат «Чат ПарламентБел» (па рашэнні суда Ленінскага раёна Гродна ад 6 сакавіка),
  • Telegram-канал «Выведка «ТЭРОР» (па рашэнні суда Ленінскага раёна Гродна ад 6 сакавіка),
  • Telegram-канал «ГЦУ «ТЭРОР» і іх візуальны матэрыял (па рашэнні суда Ленінскага раёна Гродна ад 6 сакавіка),
  • TikTok-акаўнт «kirillsarychevrlz» (па рашэнні суда Лідскага раёна ад 5 сакавіка).

Новыя палітвязні

Андрэй Несцяровіч і Аляксандр Таранка з Гродна 3 сакавіка прызнаныя палітвязнямі.

У Астравецкім раёне канфіскавалі больш за 50 тэлефонаў па абвінавачванні ў «экстрэмізме»

У 2024 годзе суд Астравецкага раёна прыцягнуў да адміністрацыйнай адказнасці 51 чалавека паводле ч. 2 арт.19.11 КаАП. Пра гэта паведаміла старшыня суда Святлана Лабор, паведамляе мясцовая раёнка.

Справы тычыліся распаўсюджвання матэрыялаў, уключаных у рэспубліканскі спіс «экстрэмісцкіх», а таксама іх вырабу, захоўвання, выдання або перавозкі з мэтай распаўсюду.

Большасць абвінавачаных атрымалі штрафы ў памеры 20−25 базавых велічынь. Ва ўсіх выпадках мабільныя тэлефоны, прызнаныя «сродкамі здзяйснення правапарушэння», былі канфіскаваныя.

0,09% - доля апраўдальных прысудаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе

За год суды рэгіёну вынеслі прысуды 3 358 людзям, з іх апраўдалі траіх. Часцей за ўсё прызначалі пазбаўленне і абмежаванне волі, радзей — арышт, грамадскія працы і штрафы. Гэтыя дадзеныя апублікаваў Telegram-канал «Право имеют» са спасылкай на словы старшыні Гродзенскага абласнога суда Аляксандра Корзуна.

Актывістцы Аляксандры Васілевіч патэлефанавалі з КДБ Гродна. Яна ўжо 7 гадоў жыве ў ЗША

Аляксандра Васілевіч паведаміла, што ёй паступіў званок на беларускі нумар з УКДБ па Гродзенскай вобласці з прапановай прыйсці на гутарку, піша Telegram-канал «Право имеют».

-Мне тэлефанавалі на беларускі нумар з УКДБ па Гродзенскай вобласці з запрашэннем на гутарку. На пытанне прадставіцца і выслаць позву супрацоўнік сказаў, вось прыйдзеце і прадстаўлюся. Тэма гутаркі таксама засталася нераскрытай («пагутарыць і пазнаёміцца»), як і пытанне як наогул пра мяне ўспомнілі, калі я не актыўнічала ў Беларусі апошнія 7−8 гадоў. Размова скончылася, калі яму стала зразумела, што я не прыйду і пад’ехаць да мяне на гутарку яму таксама наўрад ці атрымаецца, — напісала актывістка ў Facebook.

У Беларусі Васілевіч 10 гадоў займалася палітычным актывізмам. Яна ўзначальвала гродзенскую арганізацыю Аб’яднанай грамадзянскай партыі і моладзевае аб’яднанне АГП «Маладыя дэмакраты».

Александра Василевич. Фото из архива девушки_result
Аляксандра Васілевіча. Фота з архіва дзяўчыны

Жыхара вобласці судзілі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў

Па арт.19.11 КаАП «Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць» судзілі жыхара Воранава.

У Лідзе прызначылі новага раённага пракурора

Ім стаў Аляксей Тамчонак. Да гэтага Тамчонак працаваў на розных кіруючых пасадах у органах пракуратуры Гродзенскай вобласці. Апошняе месца працы — пракуратура Астравецкага раёна.

Алексей Томченок. Фото провластных каналов
Аляксей Тамчонак. Фота праўладных каналаў

By_Help больш не будзе падтрымліваць Вадзімаці з-за парушэння дамовы

Фонд By_Help перастаў падтрымліваць былога палітвязня і гродзенскага блогера Вадзімаці (Вадзіма Ермашука). Пра гэта сам блогер расказаў у сваім Instagram, апублікаваўшы скрыншот перапіскі з фондам. Яго больш не будуць падтрымліваць у праграме медыцынскай рэабілітацыі, таму што ён парушыў адзін з пунктаў пагаднення і апублічыў інфармацыю аб праекце.

Блогер Вадим Ермашук (Vadimati). Фото: Сергей Людкевич
Блогер Вадзім Ермашук (Vadimati). Фота: Сяргей Людкевіч

У Беларусі можа з’явіцца яшчэ адзін «палітычны» артыкул

У Беларусі могуць увесці адказнасць за булінг у інтэрнэце, папярэдзіў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў. Пад булінгам у МУС разумеюць і запалохванне падчас выбараў.

Каранік сыходзіць — у Гродзенскай вобласці будзе кіраваць Караеў

У Уладзіміра Караніка будзе новая пасада — Лукашэнка прызначыў чыноўніка намеснікам прэм’ер-міністра Беларусі. Ён будзе курыраваць сацыяльную сферу. Кіраўніком Гродзенскага аблвыканкама стане Юрый Караеў — пакуль ён будзе часова выконваючым абавязкі.

«Скажы дзякуй губернатару!» — пасты пад такім загалоўкам з’явіліся ў сацсетках Гродзенскага аблвыканкама «Пул 4 Рэгіён». А ў сторыз — пасты і рылз ад няпростых гродзенцаў і жыхароў вобласці, якія дзякуюць Уладзіміру Караніку, шкадуюць, што ён сышоў з пасады «губернатара», і нават плачуць на камеру.