Напярэдадні свята купіць цюльпан “з рук” можна за 4 – 5 руб. NewGrodno.by вывучыў, у колькі абыйдуцца букеты ў крамах.
Кошт цюльпанаў у крамах пачынаецца ад 3,45 руб. Больш пышныя – піянавідныя цюльпаны – абыдуцца пакупнікам у 5 руб.
У сетцы крамаў Green за букет з трох кветак прыйдзецца аддаць 11,99 руб., пяць цюльпанаў абыйдуцца ў 19,49 руб.


Па тэме: Гродзенцы вырасцілі 15 тысяч цюльпанаў на другім паверсе свайго дома
У кветкавых крамах і на астраўках кошт кветак вышэйшы. Напрыклад, букет ружовых цюльпанаў абыйдзецца ў 132 руб.
Акрамя букетаў у крамах прадаюць кветкі ў вазонах. Так, прымула абыйдзецца ў 6,99 руб., гіяцынт каштуе 7,99 руб., хрызантэма – 26,99 руб.


Чытайце таксама: Дзе ў Гродне будуць прадаваць кветкі да 8 марта? Спісак месцаў




