У TikTok блогерка паказала, як выглядае платная палата гродзенскага радзільнага дома ў аддзяленні для паталогій. Дзяўчына адзначыла, што ўмовы дастаткова добрыя. Сярод галоўных мінусаў гродзенка вылучыла адсутнасць душа і зручнага ложка.
Блогерка пад нікам Пупырка распавядае ў сацсетках, як ёй удалося зацяжарыць нягледзячы на бясплоддзе. Цяпер дзяўчына знаходзіцца пад назіраннем лекараў. Гродзенка вырашыла праходзіць лячэнне ў платнай палаце мясцовага радзільнага дома.
@zvezdochet88 Обзор платной палаты #роддом #гродно #беременность #бесплодие #роды #гсд ♬ Kawaii Aesthetic — LoES
Перад уваходам у палату ёсць асобны пакой з туалетам і гігіенічным душам. У палаце іншых пацыентаў акрамя дзяўчыны няма. З выгод: мікрахвалеўка, тэлевізар, вентылятар, халадзільнік, кулер з вадой і шафа. Ёсць ложак, крэсла і тумбачка, сцены ўпрыгожаны штучнымі кветкамі. Дзяўчына адзначае, што ўмовы яе задавальняюць. Аднак у каментарах пад відэа дадае, што «душа не хапае і адэкватнага ложка».
Суткі ў палаце абыходзяцца гродзенцы ў 56 руб.
У каментарах карыстальніцы адзначаюць, што ўмовы ў палаце сапраўды нядрэнныя.
«Ляжала ў гэтай палаце ў 2011 годзе. Гэтая палата была яшчэ не платная. Але, была з камфортам (туалет, душ). Вельмі ўсё было акуратна», — піша Натали.
«У пасляродавым аддзяленні платная палата 1 на 1 метр: ложак, пеленальны стол і ты. І больш нічога. Прыбіральня ў іншым канцы калідора, мікрахвалёўкі няма», — адзначае user9762.
«За такі кошт проста рай. У мяне платная палата была без прыбіральні — іншых вольных не было ў радзільні ў Гродне. Але ўсё роўна рай быў», — лічыць user36405.
«Дызайн стары нейкі, як у паліклініцы дэшманскай. Наогул, сапраўды, агіду выклікае», — выказваецца Oxcasino.
Чытайце таксама: Гродзенец прыехаў забраць жонку з радзільні на тралейбусе