Навіны

У сацсетках аблвыканкама — акцыя: гродзенцы плачуць праз тое, што ў іх забралі Караника

«Скажы дзякуй губернатару!» — пасты пад такім загалоўкам з’явіліся ў сацсетках гродзенскага аблвыканкама «Пул 4 Рэгіён». А ў сторыз — пасты і рылз ад няпростых гродзенцаў і жыхароў вобласці, якія дзякуюць Уладзіміру Караніку, шкадуюць, што ён сышоў з пасады «губернатара», і нават плачуць на камеру.

«Дзякуем за ўсё» і «Гэта быў круты час Гродзенскай вобласці» напісала 18-гадовая Мар’я Мацюк, старшыня Рэспубліканскага савета навучэнцаў каледжаў і Гродзенскага абласнога савета навучэнцаў каледжаў. Даслоўна тое самае напісала і яе маці, Алена Мацюк — майстар вытворчага навучання Гродзенскага прафесійна-тэхнічнага каледжа побытавага абслугоўвання, кіраўнік першаснай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» і актыўная ўдзельніца гарадскіх мерапрыемстваў.

«Найлепшы губернатар Гродзенскай вобласці», — напісала эстрадная выканаўца Аліна Чыжык, артыстка года Гродзеншчыны-2022, уладальніца вакальнай школы. У наступным відэа яна нават расплакалася: «Мне будзе вельмі сумна ўсведамляць, што ён больш не губернатар нашай вобласці. Я не ведаю, чаго я плачу, але апошнія пяць гадоў - гэта быў такі ўзлёт у маёй кар’еры, у момант, калі Уладзімір Сцяпанавіч узначальваў нашу вобласць. Дзякуючы яму я стала і Чалавекам года Гродзеншчыны, пабывала і ў Кітаі, і ў Індыі». Далей яна апублікавала яшчэ сем рылз, прысвечаных Караніку.

З новай пасадай Караніка павіншавалі рэктар Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта і член Савета Рэспублікі Ігар Жук, намеснік загадчыка аддзела праектнай дзейнасці Гродзенскага АК ГА «БРСМ» Пётр Касіцкі, першая сакратарка Астравецкага раённага камітэта ГА «БРСМ» Вольга Максімава, намесніца старшыні камісіі па сацыяльнай палітыцы і ахове здароўя Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе Дар’я Раманіна, студэнт-журналіст і супрацоўнік «Гродна Плюс» Ягор Скепка, дырэктар Валеўскай сярэдняй школы Андрэй Падліпскі. Віншаванні і падзякі апублікавалі акаўнты Савета працоўнай моладзі Лідскага раёна, Гродзенскага музычнага каледжа, Гроднааблкінавідэапраката, баскетбольнага клуба «Прынёманне».

«Такая ўвага вельмі прыемная! Паверце, Уладзімір Сцяпанавіч усё бачыць, усё чытае!», — напісалі ў канале «Пул 4 Регион».

Кіраўнікі з 2020-га

Актыўны Instagram гродзенскага аблвыканкама ўчора пахваліў Лукашэнку: успомніў, што ён «вёў нейкі блог, які карыстаўся аўтарытэтам».

У панядзелак, 3 сакавіка, стала вядома, што ў Уладзіміра Караніка будзе новая пасада — Лукашэнка прызначыў чыноўніка намеснікам прэм’ер-міністра Беларусі. Ён будзе курыраваць сацыяльную сферу. Кіраўніком Гродзенскай вобласці анкалаг і былы Міністр аховы здароўя Каранік прабыў чатыры з паловай гады. Лукашэнка прызначыў яго на пасаду падчас першага праўладннага мітынгу ў Гродне ў жніўні 2020 года, у разгар паслявыбарчых пратэстаў. Праз два месяцы на пасаду памочніка прэзідэнта па Гродзенскай вобласці Лукашэнка паставіў экс-міністра ўнутраных спраў Юрыя Караева. Ён павінен быў займацца кадравымі пытаннямі і асабіста кантраляваць выкананне даручэнняў Лукашэнкі. Цяпер, пасля пераходу Караніка, менавіта Караеў стаў выканаўцам абавязкаў старшыні Гродзенскага аблвыканкама.

Чытайце таксама: Што Каранік абяцаў зрабіць для развіцця рэгіёна, але так і не рэалізаваў

Падзяліцца

Апошнія запісы

Пачынаюць нарыхтоўку бярозавага соку. Якая цана ў Гродзенскай вобласці?

У Беларусі пачынаецца нарыхтоўка бярозавага соку. У Слонімскім лясгасе ўжо расказалі, колькі ён будзе каштаваць…

4 сакавіка 2025

У Гродзенскай вобласці будуць распыляць угнаенні з трона

"Дварэцкі льнозавод" закупляе беспілотнік "сельскагаспадарчага прызначэння". З яго будуць распыляць ўгнаенні. У закупцы павінен ісці…

4 сакавіка 2025

Стала вядома, хто будзе кіраваць Гродзенскай вобласцю пасля Караніка

Кіраўніком Гродзенскага аблвыканкама стане Юрый Караеў - пакуль ён будзе часова выконваючым абавязкі, паведамляе Telegram-канал…

3 сакавіка 2025

Аднымі з самых папулярных маршрутаў у Беларусі сталі Мінск — Гродна і Гродна — Вільнюс

Адразу некалькі маршрутаў з Гродна трапілі ў спіс самых папулярных напрамкаў пасажырскіх перавозак за мінулую…

3 сакавіка 2025

Каранік сыходзіць — у Гродзенскай вобласці будзе новы кіраўнік (абноўлена)

У Уладзіміра Караніка будзе новая пасада - Лукашэнка прызначыў чыноўніка намеснікам прэм'ер-міністра Беларусі. Ён будзе…

3 сакавіка 2025

Гасцініцу «Беларусь» перайменавалі — у Гродне ўжо ёсць гатэль з такой назвай

Старую назву дэмантавалі з фасада некалькі дзён таму. Замест "Беларусі" ў гасцініцы цяпер новае імя…

3 сакавіка 2025