Новая ўстанова адкрыецца ў будынку былой адміністрацыі на Савецкай, 14. Кафэ MoonTea спецыялізуецца на бабл-гарбаце. Пакуль установа працуе ў тэставым рэжыме і запрашае наведвальнікаў на дэгустацыю напояў.

Бабл-гарбата (bubble tea) — салодкі напой на аснове гарбаты з шарыкамі тапіёкі або жэлейных шарыкаў. Напой гатуюць у розных варыяцыях: з даданнем салодкіх сіропаў, топінгаў, кавы ці лёду.

Адкрыццё MoonTea запланавана на сярэдзіну сакавіка, распавялі ў TikTok супрацоўнікі ўстановы.

У аснове напояў будзе кітайская зялёная гарбата, а таксама натуральная тапіёка, абсмаленая ў чорным цукры. Кошт бабл-гарбаты будзе вар'іравацца ад 10 да 16 рублёў.

MoonTea будзе адкрыта штодня з 10 раніцы да 10 вечара. Пакуль установа працуе ў тэставым рэжыме — трапіць у кафэ можна на дэгустацыю напояў.

Раней у гэтым памяшканні шмат гадоў працавала аптэка, а ў 2023 годзе туды заехала кафэ Cofishka.

Чытайце таксама: Гарбата з сметанковым крэмам і альтэрнатыўная кава: у цэнтры Гродна адкрылася новая кавярня Brew.Tea.Full