Навіны

Амаль 100-гадовы будынак — прыклад канструктывізму ў цэнтры Гродна — збіраюцца знесці

Паводле праекта аўтэнтычны драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 і суседні аднапавярховы 1915 года пабудовы хочуць знесці. На іх месцы збіраюцца ўзвесці істотна большы памерам трохпавярховы будынак.

Праект запланаванага будынка апублікаваў гісторыкі Мечыслаў Супрон. Толькі частка фасада новабуда будзе нагадваць арыгінальную пабудову на рагу Міцкевіча. У будынку будзе гасцёўня з рэстаранам і кафэ на першым паверсе.

Праект «рэканструкцыі» дома на Міцкевіча, 1. Крыніца: Facebook Miečysłaŭ Jan

Замоўца працаў - гандлёвы дом «Шакоціс», які займаецца неспецыялізаваным аптовым гандлем. Праграма ацэнкі ўплыву на навакольнае асяроддзе (АУНА) рэканструкцыі будынка з’явілася на сайце Гродзенскага гарвыканкама. Падрыхтаваць справаздачу аб АУНА павінны ў сакавіку, і ў сакавіку-красавіку правесці грамадскія абмеркаванні. Сход правядуць толькі ў выпадку звароту грамадзян. У красавіку-траўні перадпраектную дакументацыю накіруюць на экалагічную экспертызу. У траўні-чэрвені павінны прыняць рашэнне па планаванай дзейнасці.

Будынкі на Міцкевіча, 1 і Філарэта, 6. Фота: Яндэкс.Карты

Цікава, што ў дакументах, апублікаваных гарвыканкамам, планаваныя працы называюць рэканструкцыяй: «Рэканструкцыя нежылога будынка па вул. Міцкевіча, 1 у г. Гродна пад аб’ект грамадскага прызначэння з размяшчэннем гасцініцы і памяшканняў грамадскага харчавання». І толькі на Публічнай кадастравай карце зямля, на якой стаіць будынак, пазначана як «Зямельны ўчастак для будаўніцтва і абслугоўвання аб’екта грамадскага прызначэння з размяшчэннем гасцініцы і памяшканняў грамадскага харчавання».

Будынак размешчаны ў водаахоўнай зоне Юрысдыкі і ў зоне аховы нерухомых гісторыка-культурных каштоўнасцей «Гістарычны цэнтр Гродна». Рэалізоўваць праект будуць з улікам комплекснага навуковага даследавання ад ТАА «Навукова-праектны цэнтр «РЭСТАБІЛІС». Пры правядзенні земляных і будаўнічых работ патрэбны археалагічны нагляд.

Апошнія жыхары выехалі з Міцкевіча, 1 у 2017 годзе. Будынак пуставаў, але захаваўся ў добрым стане. У 2020 годзе будынак выстаўлялі на аўкцыён разам з дамамі на Міцкевіча, 7 і Міцкевіча, 9. Два апошнія тады прадалі іншаму ўласніку, работы ў іх ужо ідуць.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025