Навіны

Паганіні ў спадніцы: знялі відэа пра жыццё і таямнічую смерць скрыпачкі з Гродна

Новае відэа з цыклу «Гарадзенкі» аўтары канала «Hrodna 11:27» прысвяцілі гродзенскай скрыпачцы Багуміле Юзэфовіч. За выдатныя музычныя здольнасці Багуміла атрымала мянушку Паганіні ў спадніцы — упершыню яна выступіла на сцэне ў сямігадовым узросце.

Першым, хто звярнуў увагу на здольнасці Багумілы, быў яе старэйшы брат. Будучы дзіцем, Багуміла вырашыла, што будзе граць на скрыпцы — для XIX стагоддзя гэта было нетыпова. Лічылася, што скрыпка — выключна мужчынскі інструмент, а жанчыны павінны іграць на фартэпіяна.

Першы трыўмф Багумілы здарыўся, калі ёй было сем гадоў. Яна выступіла ў Вільні разам са скрыпачом Ігнаціям Рэутам. Праз пяць гадоў скрыпачка пакарыла Санкт-Пецярбург, а затым былі Варшава, Мінск і, вядома, родны Гродна.

Пра тое, як талент Багумілы пакарыў Еўропу і чаму ніхто не ведае, як абарвалася жыццё скрыпачкі - у новым выпуску «Hrodna 11:27».

Чытайце таксама: «Убачыць Гродна — і памерці». Як наш горад стаў міжваеннай «сталіцай самагубцаў»

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025