Новае відэа з цыклу “Гарадзенкі” аўтары канала «Hrodna 11:27» прысвяцілі гродзенскай скрыпачцы Багуміле Юзэфовіч. За выдатныя музычныя здольнасці Багуміла атрымала мянушку Паганіні ў спадніцы – упершыню яна выступіла на сцэне ў сямігадовым узросце.
Першым, хто звярнуў увагу на здольнасці Багумілы, быў яе старэйшы брат. Будучы дзіцем, Багуміла вырашыла, што будзе граць на скрыпцы – для XIX стагоддзя гэта было нетыпова. Лічылася, што скрыпка – выключна мужчынскі інструмент, а жанчыны павінны іграць на фартэпіяна.
Першы трыўмф Багумілы здарыўся, калі ёй было сем гадоў. Яна выступіла ў Вільні разам са скрыпачом Ігнаціям Рэутам. Праз пяць гадоў скрыпачка пакарыла Санкт-Пецярбург, а затым былі Варшава, Мінск і, вядома, родны Гродна.
Пра тое, як талент Багумілы пакарыў Еўропу і чаму ніхто не ведае, як абарвалася жыццё скрыпачкі – у новым выпуску «Hrodna 11:27».
Чытайце таксама: «Убачыць Гродна – і памерці». Як наш горад стаў міжваеннай “сталіцай самагубцаў”



