Навіны

У Гродне з’явіцца жаночы клуб ад нутрыцыёлага

Жаночы клуб у Гродне вырашыла адкрыць нутрыцыёлаг Наталля Клімовіч. Яна шукала падобны ў горадзе, не знайшла, і вырашыла арганізаваць свой.

«У сучасным свеце жаночае кола — гэта прастора, дзе жанчыны могуць збірацца, мець зносіны і абменьвацца вопытам, падтрымліваць адна адну і развівацца як асобы», — лічыць Наталля.

Падчас сустрэч яна плануе дзяліцца сваімі ведамі пра тое, «як захаваць здароўе і не выглядаць стомленай». У клубе жанчына прапануе «адпачываць ад сямейных клопатаў», дзяліцца праблемамі і шукаць рашэнні, падтрымліваць адна адну ў складаных сітуацыях, абменьвацца вопытам у сферах кулінарыі, псіхалогіі, агародніцтва і іншых, разам выязджаць на прыроду і «напаўняцца жаночай энергіяй».

Зацікаўленым яна прапануе пісаць ёй у дырэкт. Арганізацыйныя моманты абяцае апублікаваць пазней.

Чытайце таксама: «Чаго вам, феміністкі, не хапае?!» Што такое фемінісцкая урбаністыка і чаго не хапае жанчынам

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025