Паміж будынкамі корпуса Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і Гродзенскай універсітэцкай клінікай на БЛК узвядуць надземны пераход. Як паведамілі раней, яго хочуць зрабіць у выглядзе зашклёных крытых галерэй.
Работы пройдуць з сакавіка 2025-га па верасень 2026-га. Пакуль для гэтага выбіраюць інжынерную арганізацыю. Будаўніцтва абыйдзецца медуніверсітэту ў 79 262 рублёў.
Раней паведамлялі, што медуніверсітэт хоча пабудаваць новы навучальны корпус на бульвары Ленінскага камсамола, 50. Будынак планавалі злучыць з існуючым будынкам лабараторнага корпуса клінікі і Інстытутам біяхіміі з дапамогай зашклёных крытых галерэй.
Чытайце таксама: У Гродне хочуць пабудаваць для медуніверсітэта новы вялікі корпус. Вось як ён будзе выглядаць