Навіны

У Ваўкавыскім раёне мужчына падмануў кліентаў на 205 тысяч рублёў праз ІП жонкі. Яна нічога не ведала

Суд Ваўкавыскага раёна вынес прысуд мужчыну, які падмануў 72 чалавекі на суму больш за 205 тысяч рублёў. Ён дзейнічаў ад імя ІП сваёй жонкі «Д», а яна пра гэта нічога не ведала.

З ліпеня 2023 года па травень 2024 года мужчына заключаў дамовы на пастаўку і ўстаноўку вокнаў, дзвярэй, платоў і іншых тавараў і паслуг у Ваўкавыскім раёне і іншых месцах. Ён выкарыстоўваў ІП жонкі, якая нічога пра гэта не ведала, расказалі ў прэс-службе суда. Мужчына браў з кліентаў авансы наяўнымі і дапамагаў афармляць крэдыты для аплаты заказаў, але не збіраўся выконваць абавязацельствы. Крэдыты ён афармляў на падставе пагадненняў ІП жонкі з банкамі, а грошы паступалі на рахункі, да якіх у яго быў доступ.

Усё, што атрымліваў, мужчына пераводзіў у гатоўку і прайграваў у гульнявых установах.

Суд прызнаў мужчыну вінаватым у махлярстве ў асабліва буйным памеры. Яму прызначылі сем гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму і штраф у памеры 100 базавых велічынь. Таксама ён абавязаны кампенсаваць пацярпелым матэрыяльную шкоду ў памеры 200 629,23 рубля, кампенсацыю маральнай шкоды на суму 30 650 рублёў і аплаціць дзяржаўную пошліну і выдаткі на адваката.

Прысуд пакуль не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны.

Чытайце таксама: Махляры спрабавалі развесці намесніка старшыні Лідскага райвыканкама ад імя яго начальніка. Як працуе такая схема?

Падзяліцца

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025