Птушка. Ілюстрацыйнае фота unsplash.com
«Гроднаэнерга» купляе прыладу для адпужвання птушак. Яна не дазволіць ім садзіцца на элементы паветраных ліній электраперадачы. Так ізаляцыя не будзе забруджвацца, а птушкі - гінуць.
Змагацца з птушкамі збіраюцца пластыкавымі яршамі. Купяць 6 450 штук. Кожны будзе з прастакутнай асновай даўжынёй у межах 300+20 мм і трыма стрыжнямі вышынёй не больш за 640 мм. Яршы будуць устойлівыя да ўздзеяння ўльтрафіялетавага выпраменьвання і птушынага памёту.
У канструкцыі не павінна быць вострых колючых і рэжучых элементаў, якімі могуць траўміравацца птушкі.
На закупку выдаткуюць 78 200 рублёў са сродкаў прадпрыемства. Устаноўкай яршоў зоймуцца з пачатку красавіка па канец жніўня.
Пра птушак як пра праблему загаварылі ў 2024 годзе. Старшыня гарвыканкама Андрэй Хмель назваў чаек праблемай для практычна кожнага мікрараёна Гродна. Да жніўня 2025 года па замове ЖКГ у Гродне будуць лічыць, колькі чаек жыве на пэўных жылых дамах, якія віды, ці гняздуюцца яны там, і наколькі і ў які час яны актыўныя. Арнітолаг жа сумняваецца, што птушкі — сапраўды праблема для Гродна.
Чытайце таксама: «Азот» і сметнікі - вось што вабіць чаек у Гродна. Ці шкодзяць гораду птушкі?
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…