Інцыдэнт здарыўся ў Мінску падчас выставы, прысвечанай нумізматыцы. У гродзенца, які прымаў у ёй удзел, прапала 48 калекцыйных манет XVIII-XIX стагоддзяў. Кошт калекцыі мужчына ацаніў у 7 тыс. руб.
Аказалася, што манеты скраў мінчанін. Затрыманы на выставе зацікавіўся калекцыяй і забраў з сабой альбом з манетамі. Скрадзенае мужчына схаваў у пажарнай шафе ў будынку, дзе праходзіла выстава. Са слоў мінчаніна, нумізматыку ён хацеў падарыць свайму прыяцелю-калекцыянеру.
Вядома, што раней затрыманы быў судзімы за аналагічнае злачынства, паведамляе УУС Мінгарвыканкама. Распачата крымінальная справа за крадзеж. Скрадзеныя манеты вернуць уладальніку.
Чытайце таксама: Замежнік паспрабаваў вывезці з Беларусі рэдкія кнігі і швейную машынку