Навіны

20 футбольных палёў газонаў. У вобласці высадзяць у два разы больш зеляніны

У 2025 годзе ў Гродзенскай вобласці высадзяць больш за 43 тыс. дрэў, 12 тыс. кустоў і 3,5 млн кветак. Уладкуюць 16 гектараў газонаў - 22 міжнародныя футбольныя палі. Гэта ў два разы больш зеляніны, чым летась.

Пра рост пасадак паведаміў тэлерадыёкампаніі «Гродна» намеснік старшыні Гродзенскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Адаменка. Спецыялісты падбіраюць пароды дрэў, устойлівыя да гарадскіх умоў.

Па тэме: У гродзенскім парку зробяць зялёны лабірынт з 700 туй. Дзе менавіта — і што думаюць гараджане?

Гродна — самы незялёны абласны цэнтр у Беларусі

Па стане на 2024 год Гродна аказаўся самым незялёным абласным цэнтрам краіны. Азеляненне горада склала 41,8%.

Такія нізкія паказчыкі абумоўлены тым, што большая частка (85%) азелянёных тэрыторый, якія ёсць у Гродне і куды можна было б пайсці адпачыць, — гэта гарадскія лясы. Добраўпарадкаваных месцаў, прыдатных для прагулак, у горадзе мала: у Пышках, Ласосна, Румлёва, Сцежка здароўя ў парку Панямунь, невялікі ўчастак лесу на Кабяка, два паркі ў цэнтры. Неўладкаваныя зялёныя зоны, па якіх нязручна гуляць, не могуць улічвацца пры разліку забяспечанасці гродзенцаў азелянёнымі тэрыторыямі.

Чытайце таксама: Кветкі на Стары мост вярнуць, а ў парку Жылібера зробяць зялёны лабірынт. Як зменіцца Гродна ў 2025 годзе

Падзяліцца

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025