Навіны

У Гродзенскай вобласці жанчына ратавала дом сваёй маці, які хацелі забраць чыноўнікі. Калі дамы прызнаюць пустымі?

Жыхарцы Новай Гожы давялося звяртацца ў Камітэт дзяржкантролю Гродзенскай вобласці, каб выратаваць дом сваёй маці ад райвыканкама. Чыноўнікі прызналі яго пустым, вырашылі забраць і ўключылі ў Адзіны рэестр пустых дамоў.

Супрацоўнікі Дзяржкантролю разам з прадстаўнікамі мясцовай улады агледзелі дом і вырашылі, што ён усё ж у добрым стане. Ён не быў аварыйным, разбураным або тым, што пагражае абвалам. Прылеглая да дома тэрыторыя таксама аказалася ў парадку. Праз гэта камісія прызнала, што дом не адпавядае адначасова ўсім устаноўленым законам крытэрыям для аднясення яго да катэгорыі пустых. Рашэнне райвыканкама аб прызнанні дома пустым адмянілі, а Адзіны рэестр пустых дамоў выправілі.

У Гродзенскай вобласці - танныя пустыя дамы

Пустыя дамы Гродзенскай вобласці па сярэдняй пачатковай цане займаюць другое месца з канца ў Беларусі. Танней іх прадаюць толькі ў Гомельскай вобласці, а ў канцы 2024 года такія дамы ў Гродзенскай вобласці ўвогуле былі самымі таннымі ў Беларусі. Сярэдні пачатковы кошт продажу пустых дамоў у Гродзенскай вобласці — 823,69 руб. (у снежні 2024 года была 590,27 руб.). Згодна з рэестрам, у вобласці знаходзіцца 4539 пустых дамоў (на снежань 2024 года такіх дамоў у ім было 3675).

Не ўсе такія дамы Гродзенскай вобласці прыдатныя для жыцця. Так, у Адзіным рэестры пустых дамоў на продаж 11 знаходзяцца ў аварыйным стане, столькі ж — са зносам больш за 85%. Дзесяць пустых пабудоў можна купіць у Гродзенскім раёне, праўда, у самым Гродне — ніводнага.

Для 630 дамоў Гродзенскай вобласці, уключаных у рэестр, яшчэ шукаюць законнага праваўладальніка, пры тым гаспадароў аднаго з дамоў пачалі шукаць яшчэ ў 2014 годзе, яшчэ аднаго — у 2022 годзе, гаспадароў астатніх пачалі шукаць пазней.

Калі дом могуць прызнаць пустым

У Беларусі прызнанне жылога дома пустым і ўнясенне яго ў рэестр пустых дамоў рэгулюе Указ Прэзідэнта ад 4 верасня 2018 г. № 357 «Аб пустых і занядбаных дамах».

Каб прызнаць жылы дом пустым, чыноўнікам трэба:

  • выявіць факт непражывання ўладальнікамі ў ім ніводнага дня на працягу трох апошніх гадоў і непрадстаўлення паведамлення аб намеры выкарыстоўваць жылы дом для пражывання;
  • даказаць выкарыстанне жылога дома не па прызначэнні, што можа прывесці да яго занядбанасці або разбурэння;
  • даказаць неадпаведнасць санітарным патрабаванням, што можа пагражаць здароўю і бяспецы грамадзян.

Дадатковыя крытэрыі могуць уключаць:

  • адсутнасць мерапрыемстваў па ахове зямель на прыдамавой тэрыторыі;
  • парушэнне патрабаванняў да ўтрымання тэрыторыі.

Занядбанымі могуць прызнаць жылыя дамы ў аварыйным стане або тыя, што пагражаюць абвалам. Выключэннем будуць дамы, пашкоджаныя стыхіяй або іншымі непрадбачанымі абставінамі. Мясцовыя ўлады ў такім выпадку павінны даказаць, што ўладальнікі дома або тыя, у каго ёсць права карыстання ім, на працягу апошняга года там не жылі і не прымаюць мер па аднаўленні дома або зносу.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025