У Гродне ў гэтым годзе вылучылі 24 месцы, дзе можна будзе купіць цюльпаны і іншыя кветкі да 8 сакавіка. Кветкі пачнуць прадаваць ужо з 5 сакавіка.
Адкрытыя пляцоўкі для продажу жывых кветак будуць працаваць з 5 па 9 сакавіка. Гродзенская гарадская ЖКГ апублікавала спіс месцаў продажу і ўмовы іх арэнды.
Ленінскі раён
- За міні-рынкам «Дзевятоўка», каля будынка № 113 Б па вул. Дзяржынскага.
- Перад крамай «Бакалея Гродна» па вул. Брыкеля, 10 (былы «Лімож»).
- Каля жылога дома № 12А па вул. Віктара Саяпіна.
- Каля ўніверсама «Купалінка» на вул. Урублеўскага, 44.
- Перад крамай «Квасоўскі Двор» на вул. Болдзіна, 16.
- Каля крамы «Алмі» на вул. Белыя Росы, 61.
- Каля прыпынку грамадскага транспарту «Вуліца Ліможа» па вул. Ліможа (няцотны бок).
- Уздоўж паркоўкі перад крамай «Алмі» на вул. Ліможа, 32Б.
- Вялікая пляцоўка перад крамай «Баторыя» на вул. Стэфана Баторыя, 10.
- Перад ЦУМам вул. Савецкай, 18.
- Уздоўж паркоўкі перад крамай «Санта» на БЛК, 44б.
Кастрычніцкі раён
- Перад крамай «Алмі» на вул. Агінскага, 22.
- Перад крамай «Алмі» на вул. Кабяка, 13.
- Каля прыпынку грамадскага транспарту «Сярэдняя школа № 37» па вул. Соламавай (цотны бок).
- Каля прыпынку грамадскага транспарту «Крама «Фламінга» па вул. Соламавай (няцотны бок).
- Перад гандлёвым цэнтрам «Kazarma Moll» па вул. Шчорса, 11А.
- Каля крамы «Санта» на вул. Вялікая Альшанка, 13.
- Каля прыпынку грамадскага транспарту «Аўтавакзал» на праспекце Касманаўтаў (цотны бок).
- Каля прыпынку грамадскага транспарту «Аўтавакзал» на праспекце Касманаўтаў (няцотны бок).
- Каля канцавога прыпынку «Вішнявец» па вул. Крэмко.
- Перад крамай «Брэст» на праспекце Янкі Купалы, 49.
- Каля крамы «Алмі» на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 110А.
- Каля прыпынку грамадскага транспарту «Гасцініца «Турыст» на праспекце Янкі Купалы (цотны бок).
- Каля гандлёвага цэнтра «Фламінга» на вул. Кляцкова, 21Б.
Заявы на заключэнне дагавора арэнды пляцоўкі прымаюць ужо з 25 лютага ў Гродзенскай гарадской ЖКГ. Пры гэтым юрыдычныя асобы могуць арандаваць неабмежаваную колькасць месцаў, але не больш за тры па адным адрасе, ІП — да чатырох, але не больш за два па адным адрасе, а фізічная асоба зможа арандаваць толькі адно гандлёвае месца. Адно гандлёвае месца займае да 3 м у даўжыню і да 1,5 м у шырыню. За дзень арэнды трэба будзе заплаціць 26,64 рубля. За продаж кветак у месцах па-за спісам пагражае штраф.
Фізічныя асобы, якія не з’яўляюцца прадпрымальнікамі, могуць прадаваць жывыя кветкі пры наяўнасці спецыяльнай даведкі.