Уладзімір Кісялёў. Фота: "Наш Час"
Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай таямніцы, піша «Наша Ніва».
Закрыты суд па ч. 1 арт. 375 КК над Уладзімірам Кісялёвым пачнецца 24 лютага 2025 года ў Гродзенскім абласным судзе. Што за таямніца і каму яе раскрыў Кісялёў — невядома.
Уладзіміру Кісялёву 66 гадоў. Ён родам з вёскі Харкаўка Чавускага раёна Магілёўскай вобласці. Па адукацыі ён інжынер-механік. Працаваў мужчына адразу ў дзвюх сферах: кіраўніком на прадпрыемствах і чыноўнікам. У чэрвені 2022 года яго прызначылі на пасаду дырэктара «Краснасельскбудматэрыялы», найбуйнейшага вытворцы будаўнічых матэрыялаў у Беларусі.
Яшчэ летам 2024 ён быў пазначаны на сайце прадпрыемства як генеральны дырэктар і раздаваў каментары. Неўзабаве ён знік. Па звыклай практыцы дзяржаўныя СМІ нічога не паведамлялі пра затрыманне Кісялёва, яго імя проста ціхенька сцерлі з сайта «Краснасельскбудматэрыялы».
Чытайце таксама: Цэментны завод у Краснасельскім: страты штогод растуць, дывідэнты не выплачваюць, ёсць дзясяткі вакансій
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…