Навіны

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаецца кватэра — сапраўдны постсавецкі олдскул

На Гагарына, 25 у Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра з выдатна захаваным постсавецкім інтэр'ерам. Дом, у якім яна знаходзіцца, нядаўна адрамантаваны, недалёка ад цэнтра горада.

Кватэра выглядае акуратна, як быццам яе толькі што адрамантавалі і абставілі, але гэта «толькі што» было гадоў 35 таму. Сцены і нават міжпакаёвыя дзверы абклееныя шпалерамі ў палоску, за шклом у паліраваных сервантах — савецкая класіка, на сцяне — пейзаж з соснамі. І толькі выпадкова ў адзін з пакояў трапіла сучасная сцянная шафа з люстранымі дзвярыма. Кухня таксама сучасная, але ўсё з тымі ж паласатымі шпалерамі. Паміж кухняй і ваннай ёсць акно, на якім трымаецца душ.

Рэтра-кватэра размешчана на чацвёртым паверсе чатырохпавярховага цаглянага дома 1959 года пабудовы. Падчас капітальнага рамонту ў 2021 годзе там замянілі ўсе камунікацыі, будынак уцяплілі. Агульная плошча кватэры — 42,2 кв.м, жылая — 28 кв.м, кухня займае 5,5 кв.м. Санвузел сумешчаны. Ёсць балкон, які выходзіць на двор. Выкананы касметычны рамонт, кватэра цалкам гатовая да жыцця і прадаецца з усёй мэбляй і бытавой тэхнікай.

У кватэры ёсць камора, якую можна выкарыстоўваць як гардэробную або пераабсталяваць пад іншыя патрэбы. У доме таксама ёсць падвал.

Раён з развітой інфраструктурай і добрым транспартам. Па суседстве з домам — дзіцячы сад і кафэ, побач школа, паліклінікі, аптэкі, банкі, кінатэатр, крамы і міні-рынак. Усяго ў 10 хвілінах хады — Нёман і лесапарк з абсталяваным пляжам і спартыўнымі пляцоўкамі. Недалёка і цэнтр горада.

Кошт кватэры — $ 39 900.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025