Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры (былое БТІ) і запісала відэа для TikTok пра тое, што там адбываецца.
“”Я проста ў шоку, не магу да сябе да гэтага часу дайсці”, – кажа аўтара відэа. Яна правяла ў чарзе тры гадзіны.
@mama.anya_blog0 что там происходит? Гродно, это издевательство над людьми 😳 #топ #реки #рекомендации #гроднобеларусь #гродно ♬ оригинальный звук – Mama.Anya_Blog
“Кожную секунду грыміць перфаратар, адзін экран з нумаркамі, нічога не чуваць, два акенцы на рэгістрацыю, чарга па 40-50 чалавек, – апісала яна ўмовы. – Сядзець няма дзе. Усе злыя і грубіяняць. Ніхто нічога не ведае”.
“Затое зарплата ў іх дай бог кожнаму”, – адказалі ёй.
Большасць каментатараў пацвердзілі велізарныя чэргі. “Падаў заяву аб рэканструкцыі дома і ведаеце колькі трэба чакаць: з лістапада 2024 г. да 19 студз. 2026 г. Я думаю такіх вельмі шмат”. Таксама ў каментарах параілі старанна правяраць дакументы.
“Мы таксама ў Гродне былі, я ўставала ў 7 раніцы пад дзвярыма, каб б быць першай у чарзе. Бо да гэтага некалькі дзён з бабуляй (87 гадоў ёй), не маглі трапіць”.
Некаторыя ўсё ж заступіліся за кадастравае агенцтва.
“Учора была ў БТІ, так, праседзела 2,5 гадзіны… але, гэта ўсё нічога, у кабінетах добрае і граматнае абслугоўванне па-першае, па-другое я асабіста не хаджу туды кожны месяц і нават год, думаю як і вы”.
“Не праўда. У студзені былі. Нават 20 мін. не патрацілі на ўсё”.
У кадастравае агенцтва можна таксама запісацца папярэдне – анлайн або па тэлефоне. У гродзенскі філіял на сайце няма месцаў мінімум да канца жніўня. У каментарах да відэа пісалі, што папярэдне можна запісацца за месяц – хутчэй за ўсё, меўся на ўвазе запіс па тэлефоне.
“Займаліся самавольнымі пабудовамі з ліпеня па люты, ну як нармальна? Зараз заняліся газам, такая ж песня. І кожны раз плаці, за што?”, – абурыўся каментатар. Яму адказалі, што ў Лагойску па папярэднім запісе трэба чакаць з лістапада 2024 года да 19 студзеня 2026 года. У каментарах хвалілі працу кадастравых агенцтваў у Мінску, Брэсце, Бабруйску, Слоніме.
Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры размешчана на Захарава, 27. Новы трохпавярховы будынак агульнай плошчай 500 кв.м прыбудавалі да яго з боку аўтавакзала. Падрыхтоўчыя працы вяліся са жніўня 2023 года. У рамках праекта таксама абновяць фасад старога будынка.



