Ілюстратыўнае фота. Крыніца: pexels.com
На адной з гродзенскіх заправак жыве стары сабака Дызель. У TikTok карыстальнікі замілоўваюцца жывёлай, але просяць не паведамляць яго месцазнаходжанне, каб жывадзёры не прычынілі сабаку шкоду.
Некаторыя параўноўваюць Дызеля з іншым сабакам па мянушцы Жужа — той таксама жыве на адным з беларускіх АЗС.
Відэа з Дызелем апублікавала гродзенка Дар’я. У роліку дзяўчына адзначае, што Дызель «вялікі і старэнькі, але вельмі добры». Па словах гродзенкі, калі яна бывае на АЗС, то абавязкова купляе сабаку сасіскі.
@darina_kulesh Всегда, когда его видим, покупаем сосиски для него. Не знаю, в порядке ли он сейчас, тк видео снято осенью. Но работники заправки о нем заботились. У этого пса вроде даже есть своя трагическая история, почему он оказался на заправке.
♬ home — r7ptor
Ролік для TikTok быў зняты восенню, таму Дар’я не ведае, у якім стане знаходзіцца сабака зараз. У каментарах гродзенцы просяць не ўказваць месцазнаходжанне АЗС, каб жывадзёры не прычынілі шкоды Дызелю.
«Божа, гэта самы мілы пёсель, заўсёды прыходзіць, калі прыязджаю. А яшчэ ў яго відаць перабіта задняя лапка, таму кульгае», — піша Bumka.
«Ооой, я таксама карміла яго. Першы раз убачыла і вось нешта пацягнула да яго. Такая ўжо добрая лапка», — адзначае _nikaletta_.
«Я таксама яго кармлю. Ён вельмі добры і прыязны», — пагаджаецца homles_andrei.
«Сустракалі. Вельмі разумны сабака. Купілі яму паесці, а ён адмовіўся. Але супрацоўнікі АЗС сказалі, што нядаўна ў яго быў абед і ён проста не галодны. Такі гуллівы і ласкавы, што аж з’яжджаць не хацелася», — распавяла natasha_kauzer.
«Часта купляў яму каўбасу на запраўцы», — падзяліўся Алекс.
У каментарах некаторыя карыстальнікі адзначаюць, што ў сабакі трагічны лёс, аднак падрабязнасцяў гэтай гісторыі не паведамляюць. Іншыя пішуць, што нават спрабавалі забраць Дызеля з сабой, але той адмовіўся залазіць у машыну.
Таксама гродзенцы параўноўваюць Дызеля з сабакам па мянушцы Жужа, які жыве на іншай беларускай запраўцы. Ролікі з абаяльнай Жужай набіралі па мільёне праглядаў. Журналістам удалося высветліць месцазнаходжанне сабакі, але ў мэтах бяспекі яны не сталі яго паведамляць.
Чытайце таксама: Гродзенскія валанцёры арганізавалі таемнага Санту для жывёл і ўзарвалі TikTok
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…