Стаць апекуном для жывёл можа кожны жадаючы. У знак падзякі побач з вальерам усталююць імянную шыльду.
Праграму «Апека» распрацавалі для прыцягнення дадатковых сродкаў у заапарк.
Даражэй за ўсё быць апекуном для льва, танней за ўсё — для ігуаны
Узяць пад апеку можна любую жывёліну з гродзенскага заапарка, якая будзе адпавядаць фінансавым магчымасцям. Кошт апекі разлічваецца зыходзячы з рацыёну харчавання жывёлы.
Напрыклад, самая дарагая жывёла для апекі - леў. Месяц абыдзецца ў 2,6 тыс. руб. Год — у 24,7 тыс. руб. Клопат аб зубры будзе каштаваць апекуну 687 руб. у месяц і 8, 2 тыс. у год. Чырвоная малпа абыдзецца ў 52 руб. і 624 руб. адпаведна. Бюджэтней за ўсё быць апекуном для ігуаны — 1,32 руб. у месяц і 16 руб. у год.
Таксама апекунам абяцаюць інфармацыйную таблічку з апеканай жывёлай на вальеры і анлайн на сайце заапарку.
Пітон Люцік і лемуры: хто з жывёл ужо знайшоў апекуна
Першым удзельнікам праграмы «Апека» ў 2024 годзе стала арганізацыя «Мегахенд», якая аказала дапамогу каціным лемурам. У новым годзе кампанія зноў ім дапамагае.
Сімвал 2025 года — пітона Люціка, апекуе «Майстэрня ў Камара».
Апякунамі дагестанскага тура, павука-птушкаеда і папугая сталі звычайныя беларусы.
Як стаць апекуном?
Жадаючыя стаць апекунамі могуць звярнуцца ў Гродзенскі заапарк па тэлефоне 8 (0152) 622 918. Супрацоўнікі зробяць разлік кошту апекі і заключаць дагавор.
Чытайце таксама: Мабыць, вы хаціце стаць апекуном для гекона? Ён трапіў у заапарк незвычайным спосабам