Зараз у адміністрацыі Кастрычніцкага раёна распрацоўваюць планы па добраўпарадкаванні старой часткі мікрараёна на Фолюшы. Асаблівую ўвагу хочуць надаць лесапаркавай зоне.

Таксама плануюць маштабныя работы па будаўніцтве спартыўных пляцовак, стварэнні месцаў адпачынку і пляжных зон на Ласасянцы, расказаў начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Уладзімір Ігнатовіч.

Да таго ж плануюць абнавіць:

  • прыдваравыя тэрыторыі;
  • дзіцячыя пляцоўкі;
  • пад’язныя шляхі і пешаходныя дарожкі.

Так званы Ніжні Фолюш размешчаны бліжэй да Ласасянкі, справа ад першага КПП былой ваеннай часткі. Верхні Фолюш — тэрыторыя бліжэй да вуліцы Соламавай. Да Ніжняга Фолюша адносіцца парк Фолюш, разбіты на месцы знесеных нелегальных дач, і дамы, пабудаваныя ў 1950-х для вайскоўцаў.