Кампанія выпусціла лінейку каўбасак з сечанай свініны і шпіка, якія можна мазаць на брускеты. У аснову рэцэптуры лягла нямецкая страва Mettwurst (каўбаса з сырога мяса).

У лінейцы ад гродзенскага мясакамбіната ёсць чатыры смакі: з папрыкай, ядлоўцам, праванскімі травамі і таматамі.

Гродзенскі мясакамбінат выпусціў навінку - атрымаўся беларускі аналаг нямецкай стравы
Свініна на брускету ад гродзенскага мясакамбіната. Фота: grodnomk.by

Прадукт ужо гатовы да ўжывання. Каб смак атрымаўся цікавейшым, каўбаскі можна камбінаваць з рознымі дадаткамі, паведамляецца ў Instagram кампаніі. Напрыклад, мяса можна намазаць на брускету, дадаць у пасту або зрабіць рулецікі з лаваша.

Арыентыровачны кошт прадукта — 3,5 руб. Акрамя фірменных магазінаў гродзенскага мясакамбіната, каўбаскі можна купіць у сетках «Алмі», «Белмаркет» і Green.

Чытайце таксама: Беларуска вырабляе яблычны сыр