Прымаць гасцей буцік-гатэль пачне ўжо з 17 лютага. Гасцініца знаходзіцца ў цэнтры горада на вуліцы Савецкай, 3. Гатэль адкрылі ўладальнікі кафэ «Культура», якое знаходзіцца па гэтым жа адрасе.

Установа працуе з кастрычніка 2023 года.

Аб адкрыцці буцік-гатэля яго ўладальнікі паведамілі ў Instagram. Таксама старонка з інфармацыяй аб гасцініцы з’явілася на расійскім турыстычным сайце Tutu. Згодна з размешчанай там інфармацыяй, у нумарах будзе бясплатны Wi-Fi, кабельнае або спадарожнікавае тэлебачанне, а таксама бясплатная гарбата і кава. Ванныя пакоі ацяпляюцца, а ў гасцей будзе магчымасць замовіць сняданак у нумар. Таксама прадугледжаны спецыяльныя нумары для маладых.

Побач з гатэлем знаходзіцца бясплатная грамадская паркоўка, а персанал на стойцы рэгістрацыі размаўляе на англійскай і рускай мовах. Буцік-гатэль працуе сумесна з кафэ «Культура» — наведвальнікі змогуць снедаць, абедаць і вячэраць ва ўстанове.

Кошт нумароў вар'іруецца ад 268 да 323 руб. за ноч.

Чытайце таксама: Якія новыя ўстановы з’явіліся ў Гродне?