Навіны

Жыхарка Ваўкавыска паскардзілася на жаласны стан гарадскога басейна. З ЖКГ прыйшоў неадназначны адказ

Асыпаную тынкоўку звонку будынка і «прымусовае праветрыванне» з дапамогай адчыненых фортак у фізкультурна-аздараўленчым комплексе ў Ваўкавыску паказала на відэа ў TikTok гараджанка. Унутры басейна карціна не лепшая: вільгаць збіраецца на столі, з якой адвальваюцца кавалкі тынкоўкі. Жанчына адправіла ў Дзяржкантроль зварот, на які прыйшоў адказ з Упраўлення ЖКГ Гродзенскай вобласці. У ім сцвярджаюць, што з ФАКам усё ў парадку, хаця на відэа відаць, што гэта не так.

Аўтарка відэа звяртае ўвагу, што ў пачатку ліста чыноўнікі паведамляюць, што Ваўкавыскі ФАК працуе згодна з санітарна-эпідэміялагічнымі патрабаваннямі, але ўжо на наступнай старонцы прызнаюць, што гэтыя нормы парушаюцца.

«Атрымліваецца, што санітарныя нормы для басейна, дзе плаваюць маленькія дзеці, гэта кандэнсат і цвіль?» — задаецца пытаннем жанчына.

У басейне ёсць дэфекты сцен і столі, працяканні і грыбок. Калі іх прыбяруць?

Начальнік УЖКГ Наталля Гуламава ў адказе на зварот сцвярджае, што ў ФАКу ўсё адпавядае санітарным нормам. Для праветрывання ў зале басейна сапраўды круглы год выкарыстоўваюць адчыненыя вокны, таму што сістэмы прыточнай механічнай вентыляцыі няма, ёсць толькі выцяжныя ўстаноўкі. Але адкрыванне вокнаў падчас плавання ў санітарных нормах ніяк не рэгламентуецца, а значыць парушэнняў тут няма.

Стан фасаду ФАК у Ваўкавыску
Столі з кандэнсатам у басейне ў ФАК Ваўкавыска

Пры гэтым Гуламава прызнае, што ў басейне сапраўды ёсць дэфекты пліткавага пакрыцця сцен і падлогі, а на сценах месцамі праступаюць цёмныя плямы, збіраецца кандэнсат. Аказваецца, яшчэ ў кастрычніку 2024 Ваўкавыскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі выдаў прадпісанне. Па ім да 1 верасня 2025 года басейн трэба абсталяваць прыточна-выцяжной вентыляцыяй, адрамантаваць падлогу, сцены і столь, прыбраць сляды працяканняў і грыбок.

У канцы ліста чыноўніца паведамляе, што ў 2025 годзе запланавана рэканструкцыя будынка ФАК: рамонт даху, фасада будынка і інжынерных сетак.

«З гэтага адказу ў мяне ўзнікла вельмі шмат пытанняў. Але адно з іх у мяне да прадпрымальнікаў нашага горада і раёна. А да вас таксама лаяльна ставіцца санстанцыя нашага раёна, як да памяшкання ФАКа?» — задае ў канцы відэа рытарычнае пытанне ваўкавычанка.

Хто адказвае за Ваўкавыскі ФАК?

Да канца 2024 года фізкультурна-аздараўленчы комплекс у Ваўкавыску быў у гаспадарчым вядзенні Ваўкавыскай камунальнай гаспадаркі. Але 31 снежня ФАК па рашэнні райвыканкама перадалі на баланс Ваўкавыскага раённага фізкультурна-спартыўнага клуба. Паводле інфармацыі абласнога УЖКГ, на момант перадачы стан комплексу адпавядаў патрабаванням і санітарным нормам. Але пры гэтым ужо тады былі выпісаны прадпісанні на выпраўленне парушэнняў. Цяпер іх павінен выпраўляць менавіта раённы фізкультурна-спартыўны клуб, а не камунальная гаспадарка.

Будынак ФАК пабудаваны ў 1990 годзе. У ім ёсць басейн на чатыры дарожкі, саўна, спартыўная зала, мужчынская атлетычная і жаночая трэнажорная залы, на тэрыторыі ёсць таксама спартыўная гульнявая пляцоўка з гумовым пакрыццём і хакейная пляцоўка.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025

«Гэта правакацыя». Польшча пракаментавала адкрыццё расійскага консульства ў канфіскаванай польскай школе ў Гродне

Польскае Міністэрства замежных спраў лічыць правакацыяй перадачу былога будынка Польскай Мацежы Школьнай у Гродне пад консульства…

15 красавіка 2025

У Triniti з’явілася крама морапрадуктаў, дзе прадаюць «шахматныя» рулеты з рыбы

Гродзенец Дзмітрый Аксюцік адкрыў на другім паверсе Triniti астравок, дзе прадае морапрадукты. У наяўнасці -…

15 красавіка 2025

У школе Гродна папрасілі не выкарыстоўваць георгіеўскую стужку ў малюнках. Адгадайце, хто абразіўся

У гродзенскай школе праводзілі конкурс малюнкаў да Дня Перамогі 9 траўня. У адным з чатаў…

14 красавіка 2025