Дом на Міцкевіча, 9 у сакавіку 2024 года. Фота: Instagram vid_grodno
Старадаўні дом на Міцкевіча, 9 — суседні з «Домам з цмокамі» — у Новым Свеце рэканструююць пад будынак адміністрацыйна-гаспадарчага прызначэння. Там будзе крама нехарчовых тавараў і кабінеты.
Праект прадугледжвае будаўніцтва шматфункцыянальнага будынка з уладкаваннем гандлёвай залы і адміністрацыйных памяшканняў, з увязваннем архітэктурнага аблічча з прылеглымі аб’ектамі шэраговай гістарычнай забудовы.
Прылеглую да дома тэрыторыю добраўпарадкуюць: азеленяць, пракладуць дарожкі. Будынак падключаць да электрычнасці, сувязі, водаправода і каналізацыі. Ацяпленне будзе альбо ад гарадскіх цепласетак (прыярытэтны варыянт), альбо ад уласнай міні-кацельні з электракатламі, альбо ад міні-кацельні на газавым паліве ці на біямасе. Пад’езд да будынка будзе з боку Міцкевіча.
Месца будаўніцтва ўваходзіць у зону аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей і водаахоўную зону Гараднічанкі.
Да канца лютага 2025 года павінны падрыхтаваць справаздачу аб уплыве на навакольнае асяроддзе (АУНА) запланаваных работ. Грамадскія абмеркаванні праекта АУНА і сход па гэтай нагодзе пройдуць да канца красавіка. У сакавіку-траўні 2025 года перадпраектную дакументацыю накіруюць на дзяржаўную экалагічную экспертызу. Рашэнне аб планаванай дзейнасці трэба будзе прыняць да канца ліпеня 2025 года.
Два дамы па Міцкевіча, 7 (вядомы як «дом з драконамі» праз характэрны разбяны дэкор) і Міцкевіча, 9 былі пабудаваны ў пачатку ХХ стагоддзя. Іх прадалі па аднаму ў 2020 годзе. Умовы продажу ўключалі забарону на разбурэнне, пашкоджанне будынкаў, пагаршэнне іх тэхнічнага стану і навукова неабгрунтаванае змяненне параметраў, страту канструктыўных і архітэктурных асаблівасцей, пагаршэнне іх успрымання, неабгрунтаванае змяненне архітэктуры фасадаў. Дамы выкупіла кампанія «Формула вады».
Да гэтага іх не раз хацелі знесці, але гараджане былі супраць. Дамы з’яўляюцца характэрнымі для гарадской драўлянай забудовы мяжы ХІХ-ХХ стагоддзяў у гістарычным раёне Новы Свет і лічыліся аднымі з яго сімвалаў. У будынка няма статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Прадстаўнік кампаніі-ўладальніка Дзмітрый Жук ў 2021 годзе казаў, што «пастаўлена задача захаваць гістарычнае аблічча». На першым паверсе дома па Міцкевіча, 9 планавалі адкрыць магазін фермерскіх прадуктаў і кафэ ў стылі 1990-х. На другім паверсе — размясціць пяць апартаментаў.
Чытайце таксама: Знайшоўся спадкаемца ўладальніка дома на Міцкевіча: «Думаеце, я б давёў яго да такога стану?»
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…