Навіны

«Каробчыцкі Алімп» амаль гатовы: стала вядома, калі адкрыюць цюбінгавую трасу

Першай на гарналыжным комплексе ў Каробчыцах адкрыюць трасу для цюбінгаў. Яна будзе працаваць з 13.00 да 22.00. Удакладнілі цэны на ўваход і пракат.

Цюбінгавая траса адкрыецца для катання 15 лютага, у суботу, расказалі ў парку актыўнага адпачынку «Каробчыцкі Алімп».

У горадзе снегу няшмат. Снежныя гарматы для вытворчасці снегу на схілах комплексу працуюць з панядзелка, 10 лютага. Калі зімовае надвор’е захаваецца, адкрыюць і лыжныя трасы. Пакуль іх працягваюць пакрываць штучным снегам.

Цэны з мінулага года пакуль не змяніліся. Уваход на цюбінгавы схіл у будні дзень каштуе 10 руб., у выхадныя — 12 руб. Білеты на гарналыжны схіл абыдуцца ў 10 і 15 руб. адпаведна. Уваход на трасу для бегавых лыж — 5 руб. Пракат цюбінгаў незалежна ад дня тыдня каштуе:

  • 1 гадзіна — 7 руб.,
  • 2 гадзіны — 12 руб.,
  • 3 гадзіны — 17 руб.,
  • 1 дзень — 20 руб.

Для дзяцей да 12 гадоў і дарослых старэйшых за 60 гадоў прадугледжана зніжка 50%.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025

Гродзенскі гісторык разгадаў загадку малюнка Напалеона Орды

Гродзенскі гісторык Мечыслаў Супрон вызначыў, з якога ракурсу Напалеон Орда зрабіў адзін са сваіх гродзенскіх…

6 мая 2025