Супрацоўнікі «Гродна Азот» пачалі крытыкаваць прафсаюзны камітэт. Яны абвінавацілі лідара ў тым, што ён не залучаны ў паляпшэнне жыллёвых умоў завадчан. У прыватнасці, у магчымасць атрымання арэнднага жылля.
Старшыня прафкама — Павел Харашун.
Для вывучэння патрэбнасці ў арэндным жыллё стварылі працоўную групу. Яе ўзначаліў намеснік генеральнага дырэктара па сацыяльных пытаннях і і ідэалагічнай рабоце Дзмітрый Габрыельчык.
У канцы студзеня апублікавалі ўказ № 38 «Аб асаблівасцях прадастаўлення і выкарыстання арэнднага жылля». Доля арэнднага жылля ў будаўніцтве павінна вырасці. Яго дадуць людзям найбольш запатрабаваных пасад.
На прадпрыемстве працавала першасная арганізацыя Беларускага Незалежнага прафсаюза. Пракуратура прыпыніла яе дзейнасць, а суд — прызнаў экстрэмісцкай арганізацыяй. Старшыню Андрэя Ханевіча асудзілі на пяць гадоў калоніі.