Гандлёвы цэнтр за $ 7,3 млн. Крыніца: wikidom.by
Самай дарагой здзелкай ў Гродне з пачатку 2025 года стаў продаж гандлёвага цэнтра на пр. Янкі Купалы. Шматфункцыянальны будынак прадалі за $ 7 300 000. Параўналі яго з ГЦ, якія прадаюцца на той жа вуліцы.
Агульная плошча гандлёвага цэнтра 5900 кв.м. У цану ўвайшлі добраўпарадкаванне, сеткі і камунікацыі, удакладняе Wikidom. Гаворка ідзе пра гандлёвы цэнтр на Янкі Купалы, 82А, у якім размешчаны гіпермаркет «Еўраопт». Пакупніком стала адна з вядомых беларускіх гандлёвых сетак, удакладніў NewGrodno. Пасля продажу «Еўраопт» застанецца там жа.
Цана продажу гандлёвага цэнтра сапраўды ўражвае. ГЦ «Магніт» па адрасе Фамічова, 2, знаходзіцца ўсяго за адзін прыпынак ад прададзенага будынка, і нязначна саступае яму па плошчы — 5162 кв.м. «Магніт» таксама выставілі на продаж. За яго хочуць амаль удвая менш — $ 4 333 266 (14 558 040 руб.) без ПДВ. ГЦ «Магніт» прапануе памяшканні ад 10 да 300 кв. м. Таксама ў ім можна размясціць прадуктовы магазін плошчай 800 кв. м. У ГЦ ёсць грузавы ліфт і рампа. Побач ёсць паркоўка на 50 месцаў.
Чытайце таксама:
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…
Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…
Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…
Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…