У судзе Ленінскага раёна Гродна пачалі судзіць Ганецкага Міхаіла Дзіслававіча. Верагодна, гэта начальнік вытворчасці аўтамабільных агрэгатаў завода “Белкард”.

Працэс паводле арт. 430 ч. 2 КК “Атрыманне хабару” пачаўся 10 лютага. Суддзя – Наталля Горбач.

Згадкі пра Міхаіла Ганецкага зніклі з афіцыйнага сайта. Ва Упраўленні па матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні значацца толькі в. а. і намеснікі начальніка. Вядома, што на прадпрыемстве з лістапада 2024 года шукаюць начальніка – якога менавіта, не раскрываюць. Па нумарах, названым у тэлефонным даведніку упраўлення, не адказалі.

“Белкард”, першапачаткова рамонтна-падшыпнікавы завод, адкрылі ў 1951 годзе. Складаецца з механазборачнай вытворчасці, інструментальна-механічнай, кавальска-прэсавай і вытворчасці аўтамабільных агрэгатаў.

Чытайце таксама: Гродненский «Белкард» начинает отгружать запчасти в США и уже прошел аудит на поставки в John Deere