Навіны

Калі холадна — тэлефануйце на «гарачую лінію». У прафсаюзе расказалі, якая тэмпература павінна быць на працы

У Гродзенскім абласным аб’яднанні прафсаюзаў запусцілі «гарачую лінію» для скаргаў на парушэнне тэмпературнага рэжыму на працы. А які ён павінны быць?

Па законе, тэмпература ў офісах павінна быць не ніжэй за +21°C, а на вытворчасці — ад +16°C і вышэй у залежнасці ад умоў працы. Калі выконваць гэтыя нормы немагчыма па тэхналагічных або эканамічных прычынах, працадаўца абавязаны забяспечыць супрацоўнікам спецыяльныя ўмовы. Гэта дадатковыя перапынкі і памяшканні для абагравання, расказаў галоўны тэхнічны інспектар працы Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Дзмітрый Гаравенка.

«Гарачая лінія» абласнога прафсаюза працуе па буднях з 9:00 да 12:00 і з 14:00 да 17:30 па тэлефонах: 8(0152) 62 44 60 або 8(0152) 62 44 52.

Марозы пратрымаюцца ў Гродне ўвесь бліжэйшы тыдзень. У суботу 15 лютага днём тэмпература паднімецца да 0 С, але ўсяго на дзень. Ноччу і раніцай чакаюцца маразы да -10 С.

Чытайце таксама: У «Каробчыцкім Алімпе» ўключылі снежныя гарматы — магчыма, хутка можна будзе пакатацца на цюбінгу

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025