Навіны

Беларуска паскардзілася на кіроўцу маршруткі Мінск-Гродна — ён сядзеў у тэлефоне і выехаў на сустрэчную паласу

Святлана ехала на маршрутцы з Мінска ў Гродна. У дарозе жанчына звярнула ўвагу на тое, што вадзіцель сядзеў у мабільным тэлефоне. Святлану гэта абурыла — паводле яе слоў, мужчына некалькі разоў выехаў на сустрэчную паласу. Аб інцыдэнце беларуска распавяла ў сваім TikTok.

Каментатары параілі жанчыне звярнуцца ў ДАІ.

Пасажыры не давяраюць гродзенскім перавозчыкам

У відэа Святлана адзначае — пасля таго, як кіроўца некалькі разоў выехаў на сустрэчную паласу, яна ветліва папрасіла адкласці тэлефон. Па словах жанчыны, мужчына прыбраў смартфон не адразу і пачаў разважаць, што ж такога адбылося.

«Вы на працоўным месцы і вы за рулём. Некалькі разоў мы выязджалі на сустрэчную паласу — якая розніца, ёсць там хтосьці ці не? Я хачу ехаць спакойна», — кажа Святлана ў відэа.

У адказ вадзіцель пацікавіўся ў беларускі, ці замужам яна і дадаў, што ездзіць такім чынам ужо два гады.

У каментарах беларуска дадае, што ехала на маршрутцы гродзенскага перавозчыка, аднак назву кампаніі не паведамляе.

«Дзяўчына мае рацыю на ўсе сто. Часта еду гэтым маршрутам, ліхачаць моцна», — піша irina_karpova3.

«Калі гэта гродзенскі перавозчык — не здзіўлюся. Там шалёныя ўсе — асабліва фуры любяць абганяць», — адзначае Просто Юля.

Каментатарка таксама прыгадвае аварыю, якая здарылася ў красавіку 2024 года. Тады ў Мастоўскім раёне маршрутка з пасажырамі сутыкнулася з трактарам з-за таго, што пайшла на абгон. З 19 пасажыраў 10 пацярпелі.

«Пасля гэтага я перастала давяраць гродзенскім маршрутчыкам ад слова зусім», — дадае дзяўчына.

Куды звяртацца, калі кіроўца маршруткі сядзіць у тэлефоне

Беларускія ПДР забараняюць кіроўцам у дарозе размаўляць па тэлефоне, калі пры гэтым не выкарыстоўваецца гучная сувязь ці гарнітура, таксама нельга набіраць паведамленні. Рэгулюецца гэта пунктам 10.4 ПДР.

У выпадку невыканання правілаў вадзіцеля могуць пакараць па артыкуле 18.13 КаАП штрафам да дзвюх базавых велічынь (84 рублі).

Цяпер на дарогах устанаўліваюцца спецыяльныя камеры, якія фіксуюць правапарушэнні. У тым ліку праезд на чырвоны, непрышпілены рамень у кіроўцы ці размовы па тэлефоне за рулём.

У выпадку, калі чалавек стаў сведкам дарожнага правапарушэння, ён можа звярнуцца ў ДАІ. Паведаміць аб парушэннях можна па нумары 102.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Нерухомасць тыдня: кватэра з паўлінамі прадаецца ў горадзе-спадарожніку

Трохпакаёвая кватэра на другім паверсе прадаецца ў Скідзелі. Рамонт у ёй зроблены з лёгкім намёкам…

14 сакавіка 2025

У Гродне супрацоўнікі адной фірмы за няпоўныя тры месяцы парушылі ПДР 300 разоў

ДАІ Гродна паведаміла, што ў горадзе з пачатку года больш за 300 парушэнняў ПДР учынілі…

14 сакавіка 2025

«Падобнае ела толькі ў Італіі». Гродзенка расказала пра любімую піцэрыю горада

Гродзенка Ганна лічыць, што самую смачную піцу ў горадзе гатуюць ва ўстанове "Мука і вада"…

14 сакавіка 2025

З’явілася 3D-рэканструкцыя Крэўскага замка з трэцяй вежай — вось як гэта выглядае

Беларусы стварылі мастацкую 3D-рэканструкцыю Крэўскага замка, у якой візуалізавалі магчымы від крэпасці з трыма вежамі.…

14 сакавіка 2025

Незвычайны бізнэс: у старым кароўніку пад Свіслаччу вырошчваюць тоны вясёлкавай фарэлі

Браты Клапацюкі ператварылі будынак фермы ў Свіслацкім раёне ў сучасную рыбную гаспадарку. У старым кароўніку…

13 сакавіка 2025

«Гродногаз» і «Гродна Азот». У Гродне створаць адзіную дзяжурна-дыспетчарскую службу: як яна будзе працаваць і чым дапаможа людзям

У Гродне створаць адзіную дзяжурна-дыспетчарскую службу (АДДС) на 16 арганізацый. Яна аб'яднае экстраныя службы і…

13 сакавіка 2025