Навіны

У Гродне адкрылася кіберспартыўная прастора з VIP-зонай — па расійскай франшызе

Новая ўстанова Cyber ​​X з’явілася на праспекце Кляцкова, 25А. У клубе ўстанавілі 40 гульнявых камп’ютараў. Ёсць таксама асобная зона, дзе можна пагуляць на кансолях. Афіцыйнае адкрыццё клуба адбылося 8 лютага.

У Instagram уладальнікі адзначаюць, што ў клубе ўзноўлена атмасфера кіберспорту, а ўсе наведвальнікі змогуць адчуць сябе часткай прафесійнай гульнявой каманды.

У агульнай зале ўсталявана 40 гульнявых кампутараў, а таксама тры прыстаўкі PS5. Ёсць у клубе і асобныя гульнявыя зоны, якія можна браніраваць кампаніяй.

Гадзіна гульні ў агульнай зоне абыйдзецца ў 7 руб. у буднія дні і ў 8 руб. у выхадныя. Гадзіна арэнды вялікага тэлевізара каштуе ад 12 да 30 руб. у залежнасці ад мадэлі экрана і дня тыдня.

Cyber ​​X — сетка кіберспартыўных арэн і клубаў. Саму канцэпцыю распрацавалі ў Расіі - жадаючыя могуць набыць франшызу і адкрыць клуб у сваім горадзе. У Беларусі Cyber ​​X працуе ў Мінску, Брэсце, Гомелі, Баранавічах, а зараз з’явіўся і ў Гродне.

Чытайце таксама: У Triniti працуе прастора, дзе можна зладзіць танцавальны батл і выйграць Пікачу

Падзяліцца

Апошнія запісы

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025

Гродзенскі гісторык разгадаў загадку малюнка Напалеона Орды

Гродзенскі гісторык Мечыслаў Супрон вызначыў, з якога ракурсу Напалеон Орда зрабіў адзін са сваіх гродзенскіх…

6 мая 2025