Новая ўстанова Cyber X з’явілася на праспекце Кляцкова, 25А. У клубе ўстанавілі 40 гульнявых камп’ютараў. Ёсць таксама асобная зона, дзе можна пагуляць на кансолях. Афіцыйнае адкрыццё клуба адбылося 8 лютага.
У Instagram уладальнікі адзначаюць, што ў клубе ўзноўлена атмасфера кіберспорту, а ўсе наведвальнікі змогуць адчуць сябе часткай прафесійнай гульнявой каманды.
У агульнай зале ўсталявана 40 гульнявых кампутараў, а таксама тры прыстаўкі PS5. Ёсць у клубе і асобныя гульнявыя зоны, якія можна браніраваць кампаніяй.
![У Гродне адкрылася кіберспартыўная прастора з VIP-зонай - па расійскай франшызе](https://ru.hrodna.life/wp-content/uploads/2025/02/CyberX-Grodno-04-800x561.webp)
![У Гродне адкрылася кіберспартыўная прастора з VIP-зонай - па расійскай франшызе](https://ru.hrodna.life/wp-content/uploads/2025/02/CeyberX-Grodno-03-800x560.webp)
Гадзіна гульні ў агульнай зоне абыйдзецца ў 7 руб. у буднія дні і ў 8 руб. у выхадныя. Гадзіна арэнды вялікага тэлевізара каштуе ад 12 да 30 руб. у залежнасці ад мадэлі экрана і дня тыдня.
Cyber X — сетка кіберспартыўных арэн і клубаў. Саму канцэпцыю распрацавалі ў Расіі - жадаючыя могуць набыць франшызу і адкрыць клуб у сваім горадзе. У Беларусі Cyber X працуе ў Мінску, Брэсце, Гомелі, Баранавічах, а зараз з’явіўся і ў Гродне.
Чытайце таксама: У Triniti працуе прастора, дзе можна зладзіць танцавальны батл і выйграць Пікачу