Узнагароджаныя добраахвотнікі. Фота: beresta.by
На мяжы на выезд з Беларусі - узмоцненыя праверкі. У апараце кіравання РУП «Гроднаэнерга» апошнім часам звольнілі па ўласным жаданні не менш за восем супрацоўнікаў. Ваўкавычаніна судзілі за парушэнне на выбарах. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, што адбылося ў вобласці з 3 па 9 лютага.
BYSOL атрымаў сілавікі ўзмацнілі кантроль і праверкі і тых, хто выязджае з краіны. Пазней пра гэта паведаміла «Вясна».
«Будзьце пільныя і падрыхтаваныя — трымайце дэвайсы чыстымі, галовы халоднымі і памятайце што тэхніка бяспекі жыцця пры дыктатуры гэта, у першую чаргу, ваша асабістая адказнасць», — піша Андрэй Стрыжак.
У людзей правяралі тэлефоны: сярод іншага, сілавікі глядзелі гісторыю пошуку Google.
Максім Арбузаў з Воранава прызнаны былым палітвязнем.
У Бераставіцы ўзнагародзілі «самых актыўных сябраў моладзевых атрадаў і добраахвотных дружын аховы правапарадку», якія дзяжурылі на ўчастках для галасавання на выбарах. Ім уручылі ганаровыя граматы і грашовую прэмію ў памеры 2 базавых велічынь.
Ступакевіч Ганна Аляксандраўна, Ашурка Антон Аляксандравіч, Касіла Анатоль Анатольевіч, Бобікаў Андрэй Ігаравіч, Пастушок Іван Аляксеевіч з Гродна 7 лютага папоўнілі спіс «экстрэмістаў».
Для навучэнцаў сярэдняй школы № 3 правялі экскурсію ў РУУС Кастрычніцкага раёна. Школьнікам паказалі, як карыстацца міліцэйскімі дубінкамі і далі патрымаць аўтаматы. Мерапрыемства прайшло ў рамках прафарыентацыі.
З канца 2024 года асуджаным на «хімію» і «хатнюю хімію» па палітычных артыкулах узмацняюць пакаранне. Вядома каля 10 такіх выпадкаў. Суды па замене пакарання праходзяць нават над тымі, хто з’ехаў за мяжу.
Жыхара Ваўкавыска судзілі паводле арт. 10. 9 КаАП «Парушэнне заканадаўства аб выбарах». Верагодна, ён спрабаваў вынесці або сфатаграфаваць бюлетэнь. Суд над Аляксеем Слаутам прайшоў 6 лютага ў судзе Ваўкавыскага раёна. Пасяджэнне з’явілася ў раскладзе судоў.
Па арт. 19.11 КаАП «Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць» судзілі жыхароў Ашмянаў і Ваўкавыска.
У апараце кіравання РУП «Гроднаэнерга» апошнім часам звольнілі «па ўласным жаданні» не менш за восем супрацоўнікаў. Аднак, па наяўнай інфармацыі, гэтыя звальненні адбываюцца пад ціскам — работнікаў пераконваюць пісаць заявы аб сыходзе, паведамляе Telegram-канал «Суды, задержания. Гродно и область».
Непаўналетняга жыхара Ваўкавыска асудзілі на год «хатняй хіміі» за здзек з дзяржаўнага сцяга. Верагодна, гаворка ідзе пра студэнта каледжа, які зрэзаў сцяг на даху.
Гэта затрыманы ў лістападзе 2024 года 16-гадовы падлетак, навучэнец каледжа. Ён чакаў прыяцеля ў пад’ездзе на апошнім паверсе, узламаў замок дзвярэй і выйшаў на дах. Убачыўшы сцяг, падлетак дастаў складны нож і зрэзаў яго, а дома схаваў у шафу. Супрацоўнікі ЖКГ заўважылі прапажу і звярнуліся ў міліцыю.
Гродзенец Сяргей Цераховіч працаваў на беларуска-польскай мяжы ў пункце пропуску «Брузгі». Зараз яму пагражае да 15 гадоў калоніі за «здраду дзяржаве». Агулам апошнія тры гады паводле гэтага артыкулу судзілі амаль 100 чалавек, з іх палову — у мінулым годзе.
Начальнік турмы № 1 Гродна Павел Казакоў пасля пратэстаў 2020 года трапляе ў навіны ў сувязі з накладаннем на яго санкцый. Але ў публічным полі пра яго інфармацыі мала. Рэдакцыя Hrodna.life разам з «Кіберпартызанамі» паглядзела на яго кар’еру.
Жыхарка Гродна спытала, куды схадзіць у горадзе: цікавыя месцы і забавы. Відэа набрала амаль 1000…
Святлана ехала на маршрутцы з Мінска ў Гродна. У дарозе жанчына звярнула ўвагу на тое,…
Спецыяльныя гарматы, якія вырабляюць штучны снег, запусцілі на тэрыторыі гарналыжнага комплексу ў панядзелак. У мінулым…
У Беларусі з 18 лістапада па 9 лютага зарэгістравалі 7404 траўмы з-за галалёду. У Гродзенскай…
Новая ўстанова Cyber X з'явілася на праспекце Кляцкова, 25А. У клубе ўстанавілі 40 гульнявых камп'ютараў.…
Пачалі капітальны рамонт 126-гадовага будынка па вуліцы 11 Ліпеня, 18, у гістарычным цэнтры Гродна. Гэтая…