Навіны

У цэнтры Гродна пачалі рамантаваць 126-гадовы будынак — ён стаіць на вуліцы ўсяго з двума дамамі

Пачалі капітальны рамонт 126-гадовага будынка па вуліцы 11 Ліпеня, 18, у гістарычным цэнтры Гродна. Гэтая вуліца — адна з самых кароткіх у горадзе: на ёй засталося ўсяго два дамы.

Жылы дом № 18 знаходзіцца ў Швейцарскай даліне, на беразе Гараднічанкі, за будынкам гарвыканкама. Дом з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю, таму капітальны рамонт неабходна было ўзгадняць з Міністэрствам культуры.

Работы плануюць завершыць у красавіку 2025 года.

Будынак пабудаваны ў 1898 годзе. Двухпавярховы, неатынкаваны, з жоўтай цэглы. Карніз прафіляваны, дэкаратыўны міжпаверхавы пояс аздоблены сухарыкамі. Вокны маюць лучковыя перамычкі. Стыль — эклектыка. Паводле даведніка «Біяграфія гарадзенскіх вуліц», у доме ацалелі дзве багата аздобленыя кафляныя печы. Дом належаў Аўгустоўскаму, А. Мразоўскаму, Соф'і Клікс (1923). Пазней яго купіў стараста Пакроўскага сабора Аляксандр Малашка. Большасць кватэр здавалася ў арэнду. У 1939 годзе дом канфіскавалі. Пасля 1944 года тут жылі супрацоўнікі савецкіх органаў. Дачка былога гаспадара Веру Малашка перасялілі ў драўляны дом побач (знесены ў 2007 годзе).

Што будуць рабіць у будынку?

У гарвыканкаме агучылі асноўныя этапы рамонту:

  • поўная замена даху, уключна з кроквеннай сістэмай;
  • мыйка фасадаў з выкарыстаннем хімічных складаў;
  • разборка старых драўляных ганкаў і ўзвядзенне новых;
  • замена вокнаў;
  • замена сантэхнічнай сістэмы ў тэхнічным падполле;
  • замена сістэмы электразабеспячэння, уключна з устаноўкай новых павярховых шчытоў.

Гісторыя вуліцы і яе назвы

Раней тут быў цэлы жылы квартал з двух дзясяткаў цагляных дамоў. Амаль усе знеслі, захаваліся толькі два — № 3 і № 18. Абодва з’яўляюцца гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Дом № 3 быў пабудаваны ў 1908−1911 гадах. Некалькі гадоў таму будынак купіў гродзенскі бізнесмен, рэканструяваў і здае яго ў арэнду.

У міжваенны перыяд вуліца насіла назву Святога Мікалая, піша канал Hrodna History. Так яе назвалі ў памяць аб храме ў гонар святога, які ў сярэдзіне XVII стагоддзя знішчылі маскоўскія войскі. Калі ў 1939 годзе Гродна занялі саветы, праз год вуліцу перайменавалі. Яна стала называцца 11 Ліпеня, у гонар дня, калі ў 1920 годзе Чырвоная армія вызваліла Мінск ад польскіх войскаў падчас савецка-польскай вайны.

У 1990-х гадах назвы вуліц перапісвалі на рускую мову і адбылася смешная памылка. У лічбе «11» убачылі нешта падобнае да літары «П» (можа, верхняя рыска сцерлася). Такім чынам вуліцу перайменавалі ў гонар нікому не вядомага і неіснуючага чалавека «П. Ліпеня». Такую назву вуліца насіла да 2009 года, пакуль памылку не выявілі і не зразумелі, што такога чалавека ніколі не існавала.

Чытайце таксама: Праблемны дом на Вялікай Траецкай паставяць на капрамонт

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025

«Гэта правакацыя». Польшча пракаментавала адкрыццё расійскага консульства ў канфіскаванай польскай школе ў Гродне

Польскае Міністэрства замежных спраў лічыць правакацыяй перадачу былога будынка Польскай Мацежы Школьнай у Гродне пад консульства…

15 красавіка 2025

У Triniti з’явілася крама морапрадуктаў, дзе прадаюць «шахматныя» рулеты з рыбы

Гродзенец Дзмітрый Аксюцік адкрыў на другім паверсе Triniti астравок, дзе прадае морапрадукты. У наяўнасці -…

15 красавіка 2025

У школе Гродна папрасілі не выкарыстоўваць георгіеўскую стужку ў малюнках. Адгадайце, хто абразіўся

У гродзенскай школе праводзілі конкурс малюнкаў да Дня Перамогі 9 траўня. У адным з чатаў…

14 красавіка 2025