Навіны

Праблемны дом на Вялікай Траецкай паставяць на капрамонт

Дом 1890 года пабудовы на Вялікай Траецкай, 23 чакаў рамонту 35 гадоў. Апошнія гады гараджане жылі ў складаных умовах: падлогі правальваліся, сцены абсыпаліся, а замест газаправода даводзілася карыстацца прывазнымі балонамі з газам. Пасля таго як рэдакцыя Hrodna.life распавяла аб праблеме, гродзенскі ЖКГ усё ж вырашыў адрамантаваць будынак.

Інфармацыя аб правядзенні капрамонту з’явілася на сайце дзяржзакупак.

Будаўнічы праект капрамонту дома на Вялікай Траецкай, 23 распрацуюць да 25 ліпеня 2025 года. Падрыхтоўка праекта абыдзецца ЖКГ у 23,4 тыс. руб.

Плануецца адрамантаваць фасады дома, узмацніць фундамент, замяніць кроквенную сістэму і пакрыццё даху. Таксама заменяць інжынерныя сеткі і абновяць электраабсталяванне будынка.

Раней адзін з жыхароў дома адзначаў, што да мясцовых уладаў звярталіся не аднойчы. Аднак выніку гэта не прынесла — уладальнікі кватэр меркавалі, што дом «хутчэй складзецца, чым яго адрамантуюць».

Таксама капітальны рамонт правядуць у доме 1887 пабудовы па вуліцы Маладзёжная, 9. Падрыхтоўка праекта абыйдзецца ў 16,1 тыс. руб. Падрыхтаваць праект павінны да 25 ліпеня 2025 года.

Чытайце таксама: Гродзенка паказала, як выглядае двор на Гогаля пасля капрамонту

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025

Гродзенскі гісторык разгадаў загадку малюнка Напалеона Орды

Гродзенскі гісторык Мечыслаў Супрон вызначыў, з якога ракурсу Напалеон Орда зрабіў адзін са сваіх гродзенскіх…

6 мая 2025

Былыя «Спорттавары» выставілі на аўкцыён: за колькі можна арандаваць краму ў цэнтры Гродна?

Памяшканне былой крамы «Спорттавары» на Ажэшкі, 42 у Гродне можна ўзяць у арэнду. Аўкцыён па…

6 мая 2025

У Гродне пашыраць зону, свабодную ад матацыклаў па начах

Для зручнасці жыхароў і гасцей горада ў Гродне ўводзяць новую схему абмежавання руху мотатранспарту. Існуючая…

5 мая 2025

У Лідзе з’явіўся новы мурал — але проста так вы яго не ўбачыце

Мурал стварылі спецыяльна для "Музея Лідскага бровара". Убачыць яго можна падчас экскурсіі на піваварню 1876…

3 мая 2025