Жыхара Ваўкавыска судзяць паводле арт. 10. 9 КаАП «Парушэнне заканадаўства аб выбарах». Верагодна, ён спрабаваў вынесці або сфатаграфаваць бюлетэнь.
Суд над Аляксеем Слаутай пройдзе 6 лютага ў судзе Ваўкавыскага раёна. Судзіць яго будзе Ала Санковіч. Пасяджэнне з’явілася ў раскладзе судоў.
Усяго праваабаронцам вядома як мінімум пра шэсць судовых пасяджэннях паводле артыкула аб «парушэннях на выбарах», паведамляе «Вясна». ЦВК паведамляў, што падчас выбараў былі зафіксаваныя адміністрацыйныя правапарушэнні — людзі фатаграфавалі запоўненыя бюлетэні, а таксама спрабавалі вынесці іх з участка.
Апошнія прэзідэнцкія выбары ў Беларусі прайшлі 26 студзеня 2025 года. Паводле ЦВК, Лукашэнка набраў у іх 86,82%. Некаторыя краіны ЕС прызналі выбары загадзя нелегітымнымі яшчэ да падвядзення вынікаў.