Навіны

Можна будзе і вучыцца: у Гродна прывезлі новыя тралейбусы, некаторыя — незвычайнай канструкцыі

У Гродне працягваюць абнаўляць аўтапарк грамадскага транспарту: прывезлі 14 новых тралейбусаў. Тры з новай партыі - вучэбна-пасажырскія.

Частка з іх ужо курсіруе па горадзе, астатнія выйдуць на лініі ў бліжэйшы час, удакладнілі ў TikTok гарвыканкама.

@grodnogorispolkom Часть уже курсирует по городу, остальные выйдут на линии в ближайшее время! #гродно#троллейбус#автобус#общественныйтранспорт#годблагоустройства#беларусь ♬ Car music — Naell & CAR MUSIC MIX & Bass Boosted 4K & Музыка В Машину

Вучэбна-пасажырскія мадэлі адрозніваюцца іншай канструкцыяй кабіны кіроўцы. Там прадугледжана месца для інструктара, а пярэднія дзверы недаступныя для пасадкі і высадкі пасажыраў. У новай пастаўцы тры такія тралейбусы.

Скрыншот Hrodna.life відэа гарвыканкама
Скрыншот Hrodna.life відэа гарвыканкама
Новыя тралейбусы. Крыніца: Аўтобусны парк Гродна

Чытайце таксама: Не паскардзішся — не паедзеш. Як у Гродне можна вырашыць транспартныя праблемы

Новыя машыны — МАЗ-203Т20. Гэта нізкападлогавыя тралейбусы, распрацаваныя на базе аўтобуса МАЗ-203. У задняй частцы салона замест шахты рухавіка ўстаноўлены дадаткова чатыры сядзенні. У залежнасці ад камплектацыі тралейбус можа быць з сістэмай аўтаномнага ходу, пнеўматычнымі штангаўлоўнікамі і кандыцыянерамі.

Па дадзеных сайта transphoto.org, у Гродне 40 тралейбусаў мадэлі МАЗ-203Т (з іх 35 — дзейны склад). Больш такіх тралейбусаў у Беларусі ёсць толькі ў Мінску.

Усяго ў Гродне 23 тралейбусныя маршруты. У працоўныя дні на лінію выходзіць 91 тралейбус.

Чытайце таксама: Гродзенскі рэтра-тралейбус расчуліў беларусаў атмасферным дэкорам

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025

Гродзенскі гісторык разгадаў загадку малюнка Напалеона Орды

Гродзенскі гісторык Мечыслаў Супрон вызначыў, з якога ракурсу Напалеон Орда зрабіў адзін са сваіх гродзенскіх…

6 мая 2025

Былыя «Спорттавары» выставілі на аўкцыён: за колькі можна арандаваць краму ў цэнтры Гродна?

Памяшканне былой крамы «Спорттавары» на Ажэшкі, 42 у Гродне можна ўзяць у арэнду. Аўкцыён па…

6 мая 2025

У Гродне пашыраць зону, свабодную ад матацыклаў па начах

Для зручнасці жыхароў і гасцей горада ў Гродне ўводзяць новую схему абмежавання руху мотатранспарту. Існуючая…

5 мая 2025

У Лідзе з’явіўся новы мурал — але проста так вы яго не ўбачыце

Мурал стварылі спецыяльна для "Музея Лідскага бровара". Убачыць яго можна падчас экскурсіі на піваварню 1876…

3 мая 2025