У цэнтры Гродна, проста насупраць чыгуначнага вакзала, прадаецца чатырохпакаёвая кватэра. Яна размешчана на 10 паверсе 10-павярхоўкі на Ажэшкі, 42. З вокнаў адкрываецца від на палову Гродна.
У кватэры зроблены рамонт, усталяваныя нацяжныя столі. Яна прадаецца разам з дыхтоўнай мэбляй і бытавой тэхнікай. Агульная плошча — 89, 5 кв.м, кухня займае 8,7 кв. м, у цэнтры кватэры — прасторны калідор. Санвузел паасобны, пры тым, мяркуючы па фота, у ваннай ёсць другі ўнітаз.
Вокны выходзяць на два бакі: бачная не толькі прывакзальную плошчу і наваколлі, а і кірху і кола агляду. На кожным баку ёсць балкон.
У крокавай даступнасці ад жылля знаходзіцца кругласутачны гіпермаркет «Еўраопт», банк, школа, гімназія, дзіцячы сад, аптэкі, прыпынкі грамадскага транспарту, заапарк, кафэ і рэстараны. Чыгуначны вакзал проста насупраць. У савецкі час гэты дом пабудавалі для эліты — палітычных дзеячаў.
Кошт кватэры — $ 99 500.
Чытайце таксама: