Асноўныя мерапрыемствы пройдуць у цэнтры горада 1 сакавіка. Запланавана масленічнае шэсце, спаленне пудзіла зімы і выступленне кавер-груп.

Фестываль «Гродзенскі разгуляй» адбудзецца ў другі раз.

Галоўную фестывальную сцэну ўсталююць на плошчы Леніна. На вуліцах Ажэшкі і Савецкай з’явяцца тэматычныя пляцоўкі, а ў парку Жылібера пройдзе кірмаш рамеснікаў «Казюкі-2025».

На плошчы Тызенгаўза арганізуюць спартыўную пляцоўку, на якой будуць выступаць цяжкаатлеты.

Плануецца і спаленне пудзіла зімы — пройдзе акцыя ў парку Жылібера.

Час правядзення мерапрыемстваў пакуль удакладняецца.