Навіны

Гродзенка паказала, як выглядае двор на Гогаля пасля капрамонту

Гродзенка паказала ў TikTok наступствы капітальнага рамонту інтэрната па вуліцы Гогаля, 9. Пасля работ на прыдамавой тэрыторыі зніклі дрэвы, а замест газона або асфальту з’явіўся бруд уперамешку з лужынамі.

Раней гродзенцы ўжо паведамлялі аб не самым удалым капрамонце на Гогаля.

Карыстальніца пад нікам Окси падзялілася ў TikTok відэа, на якім бачныя наступствы капрамонту. «Так, шыкоўна. А людзям як дадому дабрацца? Незразумела. Ну, нічога — капрамонт зрабілі, а заходзіць не абавязкова», — каментуе працу будаўнікоў гродзенка.

У каментарах пад відэа некаторыя адзначаюць, што гродзенка зняла задні двор, а жыхары трапляюць у пад’езды з другога боку.

«Уваход з боку двара! Там такі рамонт, што не ў кожнай новабудоўлі ёсць», — піша user14296.

«З гэтага боку ніколі не захадзілі людзі. Уваход у інтэрнат з другога боку», — дадае Татьяна Михалкович.

«О, Гогаля. Затое праз дарогу насупраць усё зараз выдатна», — адзначае Сергей79.BY.

На пачатку лютага аб няўдалым рамонце паведамляла і іншая гараджанка пад нікам Олена ветер. Жанчына напісала, што падчас капрамонту на Гогаля, 9 «грошы адмылі і звалілі». Таксама гродзенка адзначала, што «ў пад’ездзе рамонт жудасны. Сцены крывыя, праводка ўся абарваная».

Чытайце таксама: Дзе ў Гродне ў 2025 годзе правядуць капітальны рамонт

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025

Гродзенскі гісторык разгадаў загадку малюнка Напалеона Орды

Гродзенскі гісторык Мечыслаў Супрон вызначыў, з якога ракурсу Напалеон Орда зрабіў адзін са сваіх гродзенскіх…

6 мая 2025

Былыя «Спорттавары» выставілі на аўкцыён: за колькі можна арандаваць краму ў цэнтры Гродна?

Памяшканне былой крамы «Спорттавары» на Ажэшкі, 42 у Гродне можна ўзяць у арэнду. Аўкцыён па…

6 мая 2025

У Гродне пашыраць зону, свабодную ад матацыклаў па начах

Для зручнасці жыхароў і гасцей горада ў Гродне ўводзяць новую схему абмежавання руху мотатранспарту. Існуючая…

5 мая 2025

У Лідзе з’явіўся новы мурал — але проста так вы яго не ўбачыце

Мурал стварылі спецыяльна для "Музея Лідскага бровара". Убачыць яго можна падчас экскурсіі на піваварню 1876…

3 мая 2025