Фота ілюстрацыйнае. Крыніца: "АвтоГродно"
На некалькіх міжгародніх маршрутах Гродзенскай вобласці ўпершыню з’явілася магчымасць заплаціць за праезд у маршрутцы карткай. Тэрміналы ўсталявалі на кірунках «Гродна-Свіслач», «Гродна-Навагрудак» і «Гродна-Мінск».
Пакуль яны стаяць на маршрутах кампаніі «СимАвтоЛюкс», удакладнілі ў міжрэгіянальнай Асацыяцыі перавозчыкаў.
«Гродна і Навагрудак — папулярныя турыстычныя кірункі. І часта менавіта турысты пытаюцца, ці можна разлічыцца картай», — патлумачыла кампанія-перавозчык. Таксама тэрміналы спросцяць і паскораць разлік для кіроўцаў - не трэба шукаць рэшту. Пры гэтым магчымасць аплаты наяўнымі захоўваецца.
Раней аплаціць паездку картай можна было толькі пры папярэднім браніраванні праз сайт-агрэгатар паездак.
Пакуль ўстаноўка тэрміналаў не з’яўляецца патрабаваннем. А вось у гарадскіх маршрутках яны стануць абавязковымі ўжо з 1 лістапада. Абсталяванне для аплаты праезду банкаўскай картай усталююць ва ўсім гарадскім грамадскім транспарце.
Чытайце таксама: Кіроўца маршруткі з Гродна звярнуўся да тых, хто дае буйныя купюры — і выклікаў гнеў карыстальнікаў
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…