На некалькіх міжгародніх маршрутах Гродзенскай вобласці ўпершыню з’явілася магчымасць заплаціць за праезд у маршрутцы карткай. Тэрміналы ўсталявалі на кірунках “Гродна-Свіслач», «Гродна-Навагрудак» і “Гродна-Мінск”.
Пакуль яны стаяць на маршрутах кампаніі «СимАвтоЛюкс», удакладнілі ў міжрэгіянальнай Асацыяцыі перавозчыкаў.
“Гродна і Навагрудак – папулярныя турыстычныя кірункі. І часта менавіта турысты пытаюцца, ці можна разлічыцца картай”, – патлумачыла кампанія-перавозчык. Таксама тэрміналы спросцяць і паскораць разлік для кіроўцаў – не трэба шукаць рэшту. Пры гэтым магчымасць аплаты наяўнымі захоўваецца.
Раней аплаціць паездку картай можна было толькі пры папярэднім браніраванні праз сайт-агрэгатар паездак.
Пакуль ўстаноўка тэрміналаў не з’яўляецца патрабаваннем. А вось у гарадскіх маршрутках яны стануць абавязковымі ўжо з 1 лістапада. Абсталяванне для аплаты праезду банкаўскай картай усталююць ва ўсім гарадскім грамадскім транспарце.
Чытайце таксама: Кіроўца маршруткі з Гродна звярнуўся да тых, хто дае буйныя купюры – і выклікаў гнеў карыстальнікаў


