Пры наяўнасці вышэйшай адукацыі, вопыту работы і веданні кітайскай мовы выкладчыку ў ГрДУ імя Янкі Купалы заплацяць 300 рублёў. У дзіцячых садках часам не спрабуюць закрываць вакансіі і размяркоўваюць нагрузку паміж супрацоўнікамі. Рэдакцыя Hrodna.life паглядзела, што адбываецца ва ўстановах адукацыі Гродна.
38 настаўнікаў - ад 700 да 1500 рублёў
У школах Гродна ёсць 38 працоўных месцаў для настаўнікаў. Зарплата — ад 700 да 1500 рублёў. 435,6−500 рублёў заплацяць на 0,6 стаўкі ў школе № 35 імя Н.А.Волкава.
Часцей за іншых шукаюць настаўнікаў інфарматыкі і матэматыкі. Прыцягнуць імкнуцца стымулюючымі выплатамі і прэміямі. Дзесьці патрабуюць вышэйшую адукацыю, дзесьці згодныя на сярэднюю спецыяльную. Некаторых спецыялістаў чакаюць з лета 2024 года.
62 выкладчыка — да 1500 рублёў
Ва ўніверсітэтах і каледжах Гродна ёсць 62 вакансіі для выкладчыкаў.
У ГрДУ імя Янкі Купалы на кафедру перакладу і міжкультурнай камунікацыі патрабуецца выкладчык з:
- вышэйшай адукацыяй,
- ступенню магістра, навуковая кваліфікацыя «Даследчык»,
- стажам працы ў пасадах педагагічных, навуковых работнікаў не менш за год,
- веданнем кітайскай мовы.
Плаціць на 0,25 стаўкі яму гатовыя 198−273 руб.
213−312 рублёў за 0,25 стаўкі прапануюць выкладчыку ў ГрДУ з пяцігадовым вопытам работы кіраўніка. Супрацоўніка прымуць па конкурсе.
Ёсць і вакансіі з заробкам вышэй, але ён не перавышае 1500 рублёў.
97 педагогаў - да 1500 рублёў
Яшчэ вялікі недахоп у Гродне педагогаў. Патрэбныя сацыяльныя педагогі, педагогі-псіхолагі, педагогі дадатковай адукацыі. «Рэкорд» па зарплаце — 1500 рублёў. Але, як правіла, яна не перавышае 1000.
68 выхавальнікаў - 600−900 рублёў
Як правіла, патрабуюцца выхавальнікі дашкольнай адукацыі. Заробак — 600−900 рублёў. У дзіцячы сад № 90 не сталі шукаць супрацоўніка і размеркавалі нагрузку паміж наяўнымі спецыялістамі. У дзіцячым садку № 92 у такой жа сітуацыі даплацілі супрацоўніку.
475−550 рублёў заплацяць на 0,5 стаўкі выхавальніку інтэрната. Пры шасцідзённым рабочым тыдні ў дзве змены трэба мець вышэйшую адукацыю і досвед працы ў тры гады.
Чытайце таксама: «Як выкладаць, пракуратуру не цікавіць». 7 фактаў, як улады і патрыятызм змянілі беларускія школы
Медыі ў выгнанні маюць абмежаваныя магчымасці зарабляць на рэкламе і прыцягваць партнёраў для сваіх праектаў. Калі ласка, падтрымайце нас, калі гэта для вас бяспечна.
Мы працягваем працаваць для гродзенцаў ва ўсім свеце дзякуючы вашай падтрымцы!