Навіны

Чэргі на аўтамыйнях Гродна, якіх не было 10 гадоў: што адбываецца і калі лепш ехаць?

У Гродне на аўтамыйнях утварыліся такія велізарныя чэргі, якіх не бачылі ўжо 10 гадоў. Чаканне можа займаць гадзіну і больш, скардзяцца кіроўцы. У сацсетках актыўна абмяркоўваюць праблему, дзеляцца відэа і каментарамі. Што стала прычынай ажыятажу і ў які час лепш мыць машыну?

Аўтамыйні перапоўненыя: чаканне даходзіць да гадзіны

На мыйнях самаабслугоўвання ў Гродне чэргі з раніцы і да вечара, піша AutoGrodno. Такая сітуацыя, напрыклад, на вуліцы Гаражнай, распавёў таксіст Арцём, аўтар відэаблога. «Я яшчэ паспеў раніцай заехаць, памыць яе, але яна ўжо брудная, наступны раз памыю яе позна ўвечары або рана раніцай», — дзеліцца ён. Машыны ездзяць па горадзе забруджаныя.

Чаму машыны пэцкаюцца хутчэй, чым звычайна?

Прычына сітуацыі, якая склалася, хутчэй за ўсё, у шчодрай апрацоўцы дарог рэагентамі. Праз адсутнасць снегу хімія застаецца на праезнай частцы і хутка забруджвае аўтамабілі.

Сёлета Спецаўтагаспадарка апрацоўвае вуліцы процігалалёднымі сродкамі прэвентыўна — за тры гадзіны да прагназаванага сіноптыкамі мінусу, каб не паспеў утварыцца лёд.

Дарогі пачнуць прыбіраць бліжэй да вясны. Пакуль сітуацыя не зменіцца, бруд на кузавах будзе назапашвацца.

Парады кіроўцам: найлепшы час для мыцця

Сярэдні час чакання на мыйнях вырас да 40 хвілін, а ў чарзе часам стаіць да 22 машын, падзяліўся кіраўнік сеткі аўтамыек «7 минут». Такога ён не памятае з 2015 года, калі чэргі на мыйнях самаабслугоўвання былі праз дэфіцыт паслугі. Зараз такіх мыйняў стала ўтрая больш, і нармальны час чакання — каля 10 хвілін.

Чарга на аўтамыйню. Крыніца: AutoGrodno

Мужчына рэкамендаваў прыязджаць да 8 раніцы або пасля 22 гадзін, калі нагрузка мінімальная, і купляць жэтоны загадзя. Таксама ёсць спад чэргаў з 16:00 да 17:30.

Чарга рухаецца павольней на мыйках, дзе ёсць рэжым турбапены.

Калі сітуацыя нармалізуецца?

Кіраўнік аўтамыйні перакананы, што ў бліжэйшыя 2−3 дні сітуацыя палепшыцца: дарогі робяцца больш сухімі, і машыны будуць пэцкацца менш.

Чытайце таксама: У Беларусі тэстуюць новы супрацьгалалёдны рэагент. Ён павінен менш шкодзіць абутку, аўтамабілям і экалогіі

Падзяліцца

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025