Навіны

Як там будаўніцтва на месцы знесеных гістарычных казармаў на Шчорса? Адзін з дамоў ужо можна ацаніць

Амаль гатовая «каробка» аднаго з будынкаў, якія «Палесежылбуд» узводзіць на месцы знесеных аўтэнтычных казармаў канца XIX стагоддзя. Ужо можна ўявіць, як будзе выглядаць будучы жылы дом.

У другога дома гатовы фундамент, толькі пачалі ўзводзіць сцены.

Згодна з апошнім апублікаваным справаздачам АУНА, на Шчорса, 2 будзе 39 кватэр, на Шчорса, 4 — 52 кватэры. У кватэрах будуць столі вышынёй да 3,3 м. На цокальным паверсе размесцяць падземныя гаражы. Паміж дамамі абсталююць зону адпачынку і дзіцячыя пляцоўкі, а дадатковую паркоўку вынесуць за межы комплексу.

Першапачаткова царскія, або «Аляксандраўскія» казармы на Шчорса, 2 і 4 абяцалі рэканструяваць пад жыллё. Будынкі захаваліся амаль у першапачатковым выглядзе, што даволі рэдка для Беларусі. Іх прадалі з аўкцыёну ў 2022 годзе — з чацвёртай спробы і са зніжкай 80%. Казармы выкупіла брэсцкая будаўнічая кампанія ААТ «Палессежылбуд», якая вырашыла абсталяваць там элітнае жыллё клубнага тыпу.

Паводле першага варыянта праекта, аўтэнтычныя вокны збіраліся расшырыць і зрабіць панарамныя, насуперак гістарычнай адпаведнасці будынкаў XIX стагоддзя. Нязгода грамадства нічога не змяніла. Улетку 2023 года пачаліся будаўнічыя работы, а восенню 2023 года справаздачу АУНА аб перабудове казармаў зноў выставілі на абмеркаванне — будынкам вырашылі дабудаваць паверхі і павялічыць колькасць кватэр.

У выніку пасля праведзеных даследаванняў праект змянілі, і забудоўшчык вырашыў знесці будынкі. У сакавіку 2024 года амаль поўнасцю дэмантавалі першы 140-гадовы будынак. Пасля грамадскага рэзанансу забудоўшчык паабяцаў паспрабаваць умацаваць тое, што засталося, і «паглядзець, як будзе сябе паводзіць пры будаўніцтве».

Тым не менш, другі будынак таксама знеслі. У гарвыканкаме пацвердзілі законнасць зносу, а забудоўшчык патлумачыў яго тым, што цагліна сцен не вытрымае нагрузкі.

Казармы на вул. Шчорса да зносу. Фота: Яндэкс.Карты

Ад аўтэнтычных будынкаў казармаў царскай эпохі захавалася толькі назва — жылы комплекс «Аляксандраўскі». Частку цэглы са старых пабудоў збіраліся выкарыстаць для дэкору дамоў.

Чытайце таксама:


Медыі ў выгнанні маюць абмежаваныя магчымасці зарабляць на рэкламе і прыцягваць партнёраў для сваіх праектаў. Калі ласка, падтрымайце нас, калі гэта для вас бяспечна.

Мы працягваем працаваць для гродзенцаў ва ўсім свеце дзякуючы вашай падтрымцы!

Апошнія запісы

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025