Інтэр'ер кватэры. Скрыншот Hrodna.life
Турыстка апублікавала ў TikTok агляд на кватэру на суткі на Савецкай. Яна палічыла яе «самай атмасфернай у Гродне».
Кватэра размешчаная ў 130-гадовым доме на Савецкай, 7 — у арцы каля кавярні «Раскоша».
«Гэта як з фільма „Майстар і Маргарыта“, я сябе так адчуваю. Я Маргарыта, тут недзе кот Бегемот мусіць бегаць», — падзялілася яна сваімі адчуваннямі з падпісантамі.
Кватэра сапраўды цікавая. Частка сцен і аркі аздобленыя старой гродзенскай цэглай. У пакоях цёмная драўляная мэбля, кандэлябры, карціны, у сцяне — драўляная шафа, упрыгожаная разьбой. Камін, праўда, дэкаратыўны, а на ім — старадаўні гадзіннік. Кухня стылізаваная пад стары буфет, шырокі ложак — з ажурным падгалоўем. Санвузел у кватэры «нічога цікавага» — сучасны, з душавой кабінкай. З атмасферы таксама выбіваецца тэлевізар на сцяне.
@tuaeva_photo эта квартира находится на улице Советская 7 в историческом здании построенном 130 лет назад для любителей старины 👌🏼
♬ оригинальный звук — tuaeva_photo
Дзяўчыну ўразіла, што пад’езд таксама зачыняецца, а на пляцоўцы стаіць столік з крэсламі. Парэнчы лесвіцы ўпрыгожаныя фігурнымі балясінамі з пазалотай.
Каментатары захапіліся кватэрай разам з аўтаркай відэа. «Амаль музей», — напісаў адзін з іх. Таксама там адзначылі, што ўсю мэблю сям’я — уладальнікі кватэры — зрабілі сваімі рукамі. Былі і тыя, хто прызнаў, што інтэр'ер «на аматара».
У кватэры два пакоі і чатыры спальныя месцы. Цана за суткі была пазначана 70 руб., але для дваіх дарослых і аднаго дзіцяці выйшла 90, падзялілася дзяўчына. «Улетку ў Брэсце аднапакаёвую хібару за 250 здымалі!!», — здзівіліся ў каментарах. На гэта адказалі, што летам і ў Гродне такія ж кошты.
«Там побач ёсць больш атмасферныя кватэры», — адзначыў адзін з каментатараў.
«А нам на вушы вешаюць што мы капец прасунутае пакаленне, а вось дамы пабудаваныя 30 гадоў таму ўжо сумна выглядаюць!((((«, — напісаў іншы.
Чытайце таксама:
Медыі ў выгнанні маюць абмежаваныя магчымасці зарабляць на рэкламе і прыцягваць партнёраў для сваіх праектаў. Калі ласка, падтрымайце нас, калі гэта для вас бяспечна.
Мы працягваем працаваць для гродзенцаў ва ўсім свеце дзякуючы вашай падтрымцы!
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…
Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…
Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…
Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…