Турыстка апублікавала ў TikTok агляд на кватэру на суткі на Савецкай. Яна палічыла яе “самай атмасфернай у Гродне”.
Кватэра размешчаная ў 130-гадовым доме на Савецкай, 7 – у арцы каля кавярні “Раскоша”.
“Гэта як з фільма “Майстар і Маргарыта”, я сябе так адчуваю. Я Маргарыта, тут недзе кот Бегемот мусіць бегаць”, – падзялілася яна сваімі адчуваннямі з падпісантамі.
Кватэра сапраўды цікавая. Частка сцен і аркі аздобленыя старой гродзенскай цэглай. У пакоях цёмная драўляная мэбля, кандэлябры, карціны, у сцяне – драўляная шафа, упрыгожаная разьбой. Камін, праўда, дэкаратыўны, а на ім – старадаўні гадзіннік. Кухня стылізаваная пад стары буфет, шырокі ложак – з ажурным падгалоўем. Санвузел у кватэры “нічога цікавага” – сучасны, з душавой кабінкай. З атмасферы таксама выбіваецца тэлевізар на сцяне.
@tuaeva_photo эта квартира находится на улице Советская 7 в историческом здании построенном 130 лет назад для любителей старины 👌🏼
♬ оригинальный звук – tuaeva_photo
Дзяўчыну ўразіла, што пад’езд таксама зачыняецца, а на пляцоўцы стаіць столік з крэсламі. Парэнчы лесвіцы ўпрыгожаныя фігурнымі балясінамі з пазалотай.
Каментатары захапіліся кватэрай разам з аўтаркай відэа. “Амаль музей”, – напісаў адзін з іх. Таксама там адзначылі, што ўсю мэблю сям’я – уладальнікі кватэры – зрабілі сваімі рукамі. Былі і тыя, хто прызнаў, што інтэр’ер “на аматара”.
У кватэры два пакоі і чатыры спальныя месцы. Цана за суткі была пазначана 70 руб., але для дваіх дарослых і аднаго дзіцяці выйшла 90, падзялілася дзяўчына. “Улетку ў Брэсце аднапакаёвую хібару за 250 здымалі!!”,- здзівіліся ў каментарах. На гэта адказалі, што летам і ў Гродне такія ж кошты.
“Там побач ёсць больш атмасферныя кватэры”, – адзначыў адзін з каментатараў.
“А нам на вушы вешаюць што мы капец прасунутае пакаленне, а вось дамы пабудаваныя 30 гадоў таму ўжо сумна выглядаюць!((((“,- напісаў іншы.
Чытайце таксама:
- Для заможных турыстаў: колькі каштуюць самыя дарагія кватэры на суткі ў Гродне?
- Для эканомных турыстаў: колькі каштуюць самыя танныя кватэры на суткі ў Гродне
- Гродзенцы распавялі, у якім раёне дакладна не купілі б кватэру
Медыі ў выгнанні маюць абмежаваныя магчымасці зарабляць на рэкламе і прыцягваць партнёраў для сваіх праектаў. Калі ласка, падтрымайце нас, калі гэта для вас бяспечна.
Мы працягваем працаваць для гродзенцаў ва ўсім свеце дзякуючы вашай падтрымцы!



