Навіны

Гродзенцы расказалі пра любімыя раёны горада

Мінчанка Ірына Маніна хоча пераехаць у Гродна. У Facebook-групе «Гродна» яна пацікавілася, у якім раёне гараджанам падабаецца больш за ўсё. Hrodna.life сабраў меркаванні гродзенцаў.

Вішнявец: зручная інфраструктура

Адразу некалькі ўдзельнікаў абмеркавання выказаліся за Вішнявец. Напрыклад, Іван Васільеў лічыць, што ў мікрараёне «інфраструктура на ўзроўні».

«Мне падабаецца Вішнявец. Жыву там. Хуткі доступ да цэнтра. Ёсць транспарт ва ўсе раёны», — напісаў гродзенец.

«Я таксама лічу ў Гродне любы раён будзе добры, горад сам па сабе цудоўны, доступ да цэнтра з любога месца, але Вішнявец люблю», — адзначыла Ina Tsydzik.

Фолюш і Фарты: добрая экалогія

Гродзенка Ганна Міхнова лічыць, што лепш за ўсё жыць на Фолюшы.

«Я б разглядала Фолюш, Калбасіно. Вада чыстая, лес побач, возера Юбілейнае таксама, дзіцячыя сады і школы побач. Але з інфраструктурай неяк на чацвёрку. Кафэ адно — „Берлога“, з’явілася трэнажорная зала, найбліжэйшы басейн поруч „Хімвалакно“ (гэта недалёка пры наяўнасці машыны і не трэба ехаць праз коркі і цэнтр горада), гандлёвы цэнтр „Трыніці“ (пры наяўнасці машыны таксама не далёка). Побач завод ЖБК, але неяк не адчуваю яго прысутнасць. Паветра чысцей, чым у цэнтры», — упэўнена Ганна.

Такой жа думкі прытрымліваецца і Валянціна Каліберда. «Фарты-Болдзіна-Паповіча-Фолюш — самыя экалагічна чыстыя мікрараёны Гродна. Побач лес, рака Нёман, Ласасянка, да цэнтра горада 20 хвілін», — адзначае гродзенка.

Гродзенцы: усе раёны горада добрыя

Некаторыя ўдзельнікі абмеркавання лічаць, што любы раён Гродна па-свойму добры.

«Я жыву ў раёне Янкі Купалы — добры спальны раён, побач ёсць крамы, прыпынак, гандлёвы цэнтр Трыніці, да цэнтра ехаць хвілін 12−15. Таксама Румлёўскі парк, яшчэ нядрэнны раён на Каліноўскага», — лічыць Дар’я Багдзевіч.

«Апошнім часам горад змяніўся. І ўсе раёны добрыя па-свойму. Вакол новабудоўлі. Вішнявец, Грандзічы, Альшанка, Фолюш, Суворава», — піша Таццяна Раманоўская.

Чытайце таксама: Гродзенцы распавялі, у якім раёне дакладна не купілі бы жыллё

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025